26 красавiка 2024, Пятніца, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ў першым чытанні прынялі новы закон пра прызыў у войска

79
У Беларусі ў першым чытанні прынялі новы закон пра прызыў у войска

(абноўлена) Перад «галасаваннем» міністр абароны заявіў пра востры недахоп прызыўнікоў.

26 чэрвеня «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў» падтрымалі ў першым чытанні законапраект пра адтэрміноўку ад войска, паведамляе БелТА.

Перад гэтым у сваім выступленні міністр абароны Андрэй Раўкоў заявіў пра востры недахоп прызыўнікоў. У выпадку прыняцця закона армія атрымае дадаткова да 5 тысячаў маладых людзей, адзначыў ён.

Законапраект прадугледжвае, што адтэрміноўку ад прызыву для прадаўжэння адукацыі ў Беларусі будуць даваць толькі адзін раз. Законапраектам прадугледжана: калі адтэрміноўкай студэнт ужо скарыстаўся, то на час службы ва Узброеных Сілах ён павінен узяць акадэмічны адпачынак.

Акрамя таго, праектам прадугледжана, што тых, хто ўхіліўся ад войска, не будуць прымаць на дзяржаўную службу, а таксама ў органы ўнутраных справаў, МНС, СК, ДКСЭ і гэтак далей.

У адпаведнасці з праектам закона плануецца ўвядзенне часовага абмежавання на выезд з Беларусі для грамадзянаў, якія не з'яўляюцца на мерапрыемствы для прызыву на ваенную службу, службу ў рэзерве або не выконваюць абавязкі воінскага ўліку.

Яны не паведамляюць у ваенкаматы звесткі пра змену месца жыхарства або месца знаходжання. Праз гэта немагчыма апавясціць іх у тэрмін прызыву.

Законапраект дае права раённай (гарадской) прызыўной камісіі і ваенным камісарам прымаць пастанову пра прызнанне, што грамадзяне не прайшлі ваенную службу паводле прызыву, не маючы на тое законных падставаў.

У выпадку з камісіямі гаворка ідзе пра маладых людзей да 27 гадоў, якія не знаходзяцца ў запасе, ухіляюцца ад прызыву, службы ў рэзерве, не выконваюць свае абавязкі воінскага ўліку.

Ваенныя камісары такія пастановы будуць прымаць у дачыненні да залічаных у запас, калі яны да дасягнення 27-гадовага ўзросту ўхіляюцца ад прызыву або не выконваюць свае абавязкі воінскага ўліку.

Як тлумачылі раней "дэпутаты", забарона на выезд будзе дзейнічаць, калі грамадзянін быў належным чынам апавешчаны пра яўку ў ваенны камісарыят і не прыбыў без паважных прычынаў. Ухілісту паведамяць, што яму забаронены выезд за мяжу. пастанова павінна быць перададзеная яму ў рукі. Пасля гэтага яе можна будзе абскардзіць цягам тыдня. Калі маладому чалавеку споўніцца 27 гадоў, забарона будзе знятая.

Падрыхтоўка законапраекта выклікала вострую рэакцыю ў беларускім грамадстве. У інтэрнэце супраць законапраекта было сабрана больш за 10 тысячаў подпісаў.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках