19 красавiка 2024, Пятніца, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан высунуў ультыматум ЕЗ датычна Brexit

5
Джонсан высунуў ультыматум ЕЗ датычна Brexit
БОРЫС ДЖОНСАН
ФОТА: GETTY IMAGES

Кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі працытаваў папулярную англамоўную прымаўку.

Кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан паабяцаў "зрабіць ці памерці" і вывесці краіну з ЕЗ праз чатыры месяцы.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на The Times.

Джонсан учора высунуў ультыматум Брусэлю, заклікаўшы адмовіцца ад настойлівай пазіцыі з нагоды ірландскай мяжы і так званага "бэкстопа", які, як асцерагаюцца прыхільнікі Brexit, можа назаўсёды звязаць Вялікую Брытанію з ЕЗ.

Ён таксама сказаў, што не падпіша дакумент пра выплату 39 млрд фунтаў стэрлінгаў ЕЗ, пакуль не будзе заключанае гандлёвае пагадненне.

Джонсан дадаў, што калі Брусэль не пагодзіцца з ягонымі патрабаваннямі, ён выведзе Вялікую Брытанію з ЕЗ без пагаднення 31 кастрычніка.

"Закон пра міжнародныя дамовы кажа, што Вялікая Брытанія выходзіць з ЕЗ 31 кастрычніка", – сказаў ён. Джонсан дадаў, што гэта адбудзецца: "Зрабі або памры. Будзь што будзе".

Апошняе апытанне The Times паказала, што выбарнікі палярызаваныя ў пытанні стратэгіі Brexit: 28% хочуць выхаду без пагаднення, у той час як 43% падтрымліваюць сяброўства ў ЕЗ. Акрамя таго, 36% мяркуюць перабольшаннем або выдумкай, што выхад без пагаднення нанясе сур'ёзныя страты эканоміцы.

Нагадаем, імя новага прэм'ера Брытаніі абвесцяць 23 ліпеня. Акрамя Джонсана на пасаду прэтэндуе міністр замежных справаў Джэрэмі Хант.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках