24 красавiка 2024, Серада, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя «Віцязя»: Як жыць на такія грошы?

32
Рабочыя «Віцязя»: Як жыць на такія грошы?

Работнікі віцебскага прадпрыемства патрапілі ў «пастку заробку».

Знакаміты віцебскі завод «Віцязь» практычна не працуе. Дзве траціны карпусоў стаяць, склады загачаныя гатовай прадукцыяй. Праблемы са збытам перараслі ў праблемы з заробкам. Вось што пішуць з Віцебска для тэлеграм-канала «Баста»:

- Мінулыя напрацоўкі забытыя, ніякіх інавацый. Плошчы, якія не выкарыстоўваюцца, здаюць у арэнду. Кітайскія дэталі збіраюць у карпусы - атрымліваюцца тэлевізары і бытавая тэхніка. Натуральна, гэта <...> ніхто купляць не хоча. Спрабавалі наладзіць выпуск электравеласіпедаў, дык іх кошт выйшаў большы, чым у якасных імпартных аналагаў. Таксама стаяць, пыляцца.

Частку рабочых адправілі летам у вымушаны адпачынак за свой кошт. Тым, хто застаўся, таксама радасці мала: пра заробкі на прадпрыемстве можаце судзіць з вакансій, якія размешчаныя на мясцовых сайтах пошуку працы. 370 рублёў - мяжа для слесараў, інжынераў, токараў і фрэзероўшчыкаў. Як жыць на такія грошы?

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках