26 красавiка 2024, Пятніца, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-сакратар Памежнай службы Украіны заявіў, што ідзе на выбары з партыяй Смяшко

1
Прэс-сакратар Памежнай службы Украіны заявіў, што ідзе на выбары з партыяй Смяшко
АЛЕГ СЛАБАДЗЯН
ФОТА: DPSU.GOV.UA

Алег Слабадзян будзе балатавацца ў горадзе Хмяльніцкі.

26 чэрвеня прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян заявіў у Facebook, што заканчвае працу на гэтай пасадзе і ідзе на парламенцкія выбары з партыяй "Сіла і гонар" экс-кіраўніка СБУ, былога начальніка Галоўнай управы вайсковай выведкі Мінабароны Ігара Смяшко, паведамляе gordonua.com.

"Палітычная партыя "Сіла і гонар" прапанавала выпрабаваць сябе на мажарытарнай акрузе, і я пагадзіўся. Учора ўвечары ЦВК афіцыйна зарэгістраваў мяне кандыдатам у народныя дэпутаты Украіны. Гэта 187-я акруга, горад Хмяльніцкі. Мая малая радзіма, край памежных традыцый і шырокіх палёў", - заявіў ён.

Слабадзян адзначыў, што абраў менавіта гэтую партыю, бо падтрымлівае яе праграмныя прынцыпы.

"Я згодны з тым, што адзінае, што паскорыць перамогу Украіны на ўсіх франтах - гэта стварэнне паспяховай дэмакратыі. Але дэмакратый не бывае там, дзе больш за 50% народа не з'яўляецца сярэднім класам, а фактычна знаходзяцца ў рабскім падначаленні працадаўцу. Таму ў эканамічным і сацыяльным плане падтрымка сярэдняга класа і з'яўляецца асновай дэмакратыі", - растлумачыў ён.

Слабадзян дадаў, што ён згодны і з іншымі прыярытэтамі партыі.

"Гэта аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, умацаванне прэстыжу вайсковай службы, падтрымка культурных і адукацыйных праектаў і гэтак далей. Гэта ўсё фундаментальныя задачы для захавання дзяржавы, актывізацыі эканомікі і забеспячэння стабільнага развіцця. Па-другое, гэтая каманда як ніякая іншая разумее праблемы вайскоўцаў і імкнецца іх развязваць. Гэты кірунак дакладна будзе ў прыярытэце", - паведаміў ён.

На сайце ЦВК паказана, што ў 187-й акрузе зарэгістравана 10 кандыдатаў у народныя дэпутаты. Прозвішча Слабадзяна сярод іх пакуль няма.

21 траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў аб роспуску Вярхоўнай Рады VIII склікання і прызначэнні пазачарговых парламенцкіх выбараў на 21 ліпеня. 23 траўня ўказ Зяленскага аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў ВР і прызначэнні пазачарговых парламенцкіх выбараў увайшоў у дзеянне. З 24 траўня ва Ўкраіне пачаўся выбарчы працэс.

Са звестак апытання цэнтра SOCIS і Камітэта выбарцаў Украіны, праведзенага з 14 да 19 чэрвеня, за "Сілу і гонар" гатовыя прагаласаваць 4,1% рэспандэнтаў. Для праходжання ў Раду партыя на выбарах павінна набраць не менш за 5% галасоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках