29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўрынас Кашчунас: Вяртанне Расеі ў ПАРЕ - вартае жалю відовішча

13
Лаўрынас Кашчунас: Вяртанне Расеі ў ПАРЕ - вартае жалю відовішча
ЛАЎРЫНАС КАШЧУНАС
ФОТА: DELFI

Сітуацыя, праз якую абмяжоўваліся правы Крамля, не змянілася.

Расейская дэлегацыя вяртаецца ў склад Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Нагадаем, што пасля анэксіі Крыма ў 2014 годзе Рада Еўропы абмежавала правы Крамля, а неўзабаве Масква сама адмовілася ўдзельнічаць у сесіях ПАРЕ.

Пра тое, як у Літве ўспрымаюць вяртанне Расеі ў ПАРЕ, сайт Charter97.org пагаварыў з Лаўрынасам Кашчунасам, дэпутатам Сэйма Літвы ад партыі кансерватараў.

- Як вы ацэньваеце вяртанне расейскай дэлегацыі ў склад ПАРЕ?

- Бездапаможнае, вартае жалю відовішча. Незразумела, як такое наогул магло адбыцца. Сітуацыя, праз якую ПАРЕ прыняло пастанову абмежаваць правы Крамля, не змянілася: Крым па-ранейшаму застаецца пад акупацыяй Расеі, менскія пагаднення не выконваюцца, вайна на Данбасе працягваецца - але вось расейскую дэлегацыю вяртаюць.

Паколькі нічога не змянілася, усё засталося па-ранейшаму, узнікае пытанне: чаму і навошта расейскую дэлегацыю вяртаюць у ПАРЕ?

- Прыхільнікі аднаўлення расейскай дэлегацыі ў правах у ПАРЕ аргументуюць, што такім чынам можна будзе наладзіць дыялог з Крамлём, дапамагаць крамлёўскай апазіцыі...

- Выдатна вядома, што Расея выкарыстоўвае міжнародныя арганізацыі для таго, каб пашыраць свой уплыў і свае наратывы на розныя пункты гледжання, і такім чынам стварае свае правілы гульні. Таму спадзяецца на тое, што ПАРЕ зможа хоць неяк уплываць на ўнутраную палітыку Расійскай Федэрацыі, я б не стаў.

- Дарэчы, днямі абвастрыліся стасункі паміж Крамлём і Сакартвэла (Грузіяй). Нагода: дэпутат Дзярждумы РФ Сяргей Гаўрылаў, які ўзначальвае дэлегацыю на 26-й Генасамблеі Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, на адкрыцці сесіі заняў крэсла спікера грузінскага парламента і звярнуўся да прысутных на расейскай мове. Якой пазіцыі на вашу думку ў гэтым пытанні павінна пільнавацца Літва?

- Двое маіх калег з партыі і я звярнуліся да Сэйма Літвы з прапановай перапыніць усе сувязі з Міжпарламенцкай асамблей праваслаўя і спыніць выдачу дазволаў чальцам Сэйма на тое, каб браць у ёй удзел.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках