25 красавiка 2024, Чацвер, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля авіяналётаў у Сірыі ААН патрабуе адказаў ад Расеі

5
Пасля авіяналётаў у Сірыі ААН патрабуе адказаў ад Расеі
ДЫМ НАД БУДЫНКАМІ Ў ПРАВІНЦЫІ ІДЛІБ, ЧЭРВЕНЬ 2019 ГОДУ

ААН цікавіць, як РФ выкарыстоўвае звесткі аб месцазнаходжанні сірыйскіх лякарняў.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ААН) у аўторак, 25 чэрвеня, запытала ў Расеі інфармацыю аб тым, як тая выкарыстоўвае звесткі аб месцазнаходжанні сірыйскіх лякарняў, піша dw.com.

Да такога кроку арганізацыю падштурхнула серыя авіяналётаў на сірыйскія рэгіёны, пры якіх пацярпелі, сярод іншых, медыцынскія ўстановы. Каардынатар ААН у гуманітарных пытаннях Марк Лоўкок выказаў у Радзе Бяспецы сумневы ў тым, што лякарні, якія даюць арганізацыі свае каардынаты, напраўду абароненыя.

З канца красавіка расейскія вайсковыя паветраныя сілы і сірыйскія ўрадавыя сілы ўчынілі шэраг авіяналётаў на сірыйскія правінцыі Ідліб і Хама. Расея з'яўляецца найбліжэйшым хаўруснікам сірыйскага прэзідэнта Башара Асада.

Дзясяткі тысяч уцекачоў

Дамаск сцвярджаў, што мэтай нападаў з'яўлялася знішчэнне аб'ектаў джыхадзістаў. У сваю чаргу прадстаўнікі ААН і Сусветнай арганізацыі здароўя адзначылі, што ад бамбардзіровак пацярпелі не менш за дзесяць школ і больш за 23 лякарні. Са звестак ААН, звыш 150 тысяч чалавек пакінулі рэгіёны, ратуючыся ад баявых дзеянняў.

Вайсковы канфлікт паміж рэжымам Башара Асада і рознымі групоўкамі яго супраціўнікаў, а таксама тэрарыстычнымі фармаваннямі доўжыцца з 2011 года. У выніку вайсковых дзеянняў загінулі сотні тысяч чалавек. Больш за 5 млн сірыйцаў былі вымушаныя пакінуць краіну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках