29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Петыцыя супраць новага закона аб наборы сабрала больш за 10 тысяч подпісаў за дзень

17
Петыцыя супраць новага закона аб наборы сабрала больш за 10 тысяч подпісаў за дзень

Гэта сапраўдны рэкорд.

10 тысяч подпісаў сабрана на сайце petitions.by супраць законапраекта аб значным скарачэнні адтэрміновак ад войска, які ў сераду збіраецца разгледзець «палата прадстаўнікоў».

Петыцыю ўжо накіравалі «дэпутатам». Яна мае назву «Супраць стварэння нераўназначных умоў атрымання адукацыі ў сувязі з патрэбай праходжання вайсковай службы», паведамляе nn.by.

Законапраект прадугледжвае, што адтэрміноўка ад службы будзе давацца толькі адзін раз, або для атрымання вышэйшай адукацыі, але яна не будзе давацца, калі чалавек скончыў каледж і паступае ў ВНУ, даецца для магістратуры ці аспірантуры (выключэнне - калі на навучанне накіроўваюць дзяржаўныя органы).

Таксама прадугледжваецца абмежаванне на выезд за мяжу тых, хто ўхіляецца ад мерапрыемстваў набору.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках