29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джамілеў пра вяртанне РФ у ПАРЕ: Кошт гэтай пастановы - 30 срэбранікаў

19
Джамілеў пра вяртанне РФ у ПАРЕ: Кошт гэтай пастановы - 30 срэбранікаў
МУСТАФА ДЖАМІЛЕЎ
ФОТА: UN.ORG

Гэты крок можа адбіцца на будучыні Крыма.

Лідар крымска-татарскага народа Мустафа Джамілеў мяркуе, што асноўнай прычынай пастановы Рады Еўропы, якая можа дазволіць расейскай дэлегацыі вярнуцца ў арганізацыю, з'яўляюцца матэрыяльныя пытанні, у тым ліку сума ўнёску Расеі ў скарбніцу Рады Еўропы, што складае 33 млн еўраў на год (прыкладна 7% усяго бюджэту гэтай арганізацыі, - рэд.) і аб'ём тавараабароту паміж Расеяй і еўрапейскімі краінамі. Пра гэта паведамляе Крым. Рэаліі.

"Тут, я думаю, вельмі моцна згулялі нейкія матэрыяльныя меркантыльныя інтарэсы, хоць яны матывуюцца тым, што, нібыта, калі Расея сыдзе з Рады Еўропы, цяжка будзе бараніць правы расейскіх грамадзян, тым больш, што кожная другая скарга ад грамадзянаў Расеі" , - сказаў Джамілеў.

Паводле ягоных слоў, большасць такіх скаргаў адпраўляюцца назад, бо яны не праходзяць ўсю працэдуру ў самой Расеі.

Джамілеў разглядае пастанову ПАРЕ як "здраду ідэалам Чэрчыля", з ініцыятывы якога стваралася Рада Еўропы для забеспячэння вяршэнства права.

На ягоную думку, гэты крок адаб'ецца на будучыні Крыма. "Мы заўважылі такую заканамернасць: чым меншы ціск на Расею, тым больш рэпрэсій. Таму новыя арышты, спісы зняволеных - хай гэта будзе на сумленні тых дэпутатаў, якія цяпер прагаласавалі за вяртанне Расеі. Маўляў, мы наплявалі на ўсе прынцыпы, а яны нас зноў запрашаюць, бо мы заплацім грошы. 33 млн еўраў, гэта 30 срэбранікаў, вось такі кошт гэтых еўрапейскіх каштоўнасцяў", - падкрэсліў лідар крымска-татарскага народа.

25 чэрвеня ў ПАРЕ пастанавілі, што дэлегацыя РФ, якую выгналі з залы пасяджэнняў у 2015 годзе за агрэсію іх краіны супраць Украіны, можа вярнуцца, не выканаўшы ніякіх абавязанняў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках