ЗША запатрабавалі не дапускаць у ПАРЕ расейцаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі
15- 25.06.2019, 21:53
- 16,961
Вашынгтон выступае супраць вяртання Расеі ў ПАРЕ.
Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы не павінна дазволіць, каб у склад расейскай дэлегацыі ўваходзілі расейцы, якія трапілі пад санкцыі ЗША і Еўразвязу. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Кіеве заявіў часовы павераны ў справах ЗША на Украіне Уільям Тэйлар, паведамляе тэлеканал Hromadske.
Дыпламат нагадаў, што Злучаныя Штаты не з'яўляюцца членам Рады Еўропы, але заўважыў, што Вашынгтон выступаў супраць вяртання Расеі ў гэтую арганізацыю. Ён таксама адзначыў намаганні Кіева ў гэтым кірунку.
«Мы былі ўражаны намаганнямі ўкраінскай каманды ў ПАРЕ, якія яны прыклалі, каб не даць магчымасці Расеі вярнуцца ў гэтую арганізацыю», - сказаў Тэйлар.