25 красавiка 2024, Чацвер, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СААЗ занепакоеная антынаркатычным заканадаўствам Беларусі

6
СААЗ занепакоеная антынаркатычным заканадаўствам Беларусі

Беларусы не лечацца ад наркаманіі, таму што баяцца патрапіць у поле зроку УУС.

Прадстаўнік гэтай арганізацыі ў Беларусі распавёў на прэс-канферэнцыі, што беларусы не лечацца ад наркаманіі, таму што баяцца патрапіць у поле зроку УУС, паведамляе onliner.by.

- Рэспубліканскі цэнтр наркалагічнага маніторынгу і прэвенталогіі (РЦНМіП) правёў даследаванне сярод спажыўцоў ін'екцыйных наркотыкаў. На аднаго залежнага, які стаіць на ўліку, прыходзіцца пяць «схаваных» спажыўцоў, - распавёў Вячаслаў Гранько, каардынатар праграм інфекцыйных захворванняў краінавага офіса СААЗ у Беларусі.

Ён кажа, што людзі не ідуць лячыцца праз страх стаць на ўлік і трапіць у поле зроку УУС. Глабальны фонд для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй налічыў у Беларусі блізу 65 тысяч людзей, якія ўжываюць толькі ін'екцыйныя наркотыкі.

Гранько распавёў, што сістэма ААН у Беларусі ў красавіку накіравала ліст у «парламент», дзе выказала занепакоенасць жорсткай крыміналізацыяй ужывання наркотыкаў і прапанавала альтэрнатыўныя варыянты.

- На дасудовым і судовым этапах, а таксама падчас адбыцця пакарання чалавек павінен праходзіць лячэнне, - ён прывёў прыклад, што ў Эстоніі чалавек, трапіўшы на наркотыках, можа выбраць, лячыцца яму або ісці ў турму. - Спажывец наркотыкаў павінен мець права на лячэнне і поўную рэабілітацыю.

- У нас часта крымінальнае пакаранне прымяняецца за захоўванне. Вельмі размытыя межы захоўвання для спажывання і захоўвання для распаўсюду. У Партугаліі чалавеку дазваляюць трымаць запас наркотыкаў на 10 дзён - тады ўжываецца адміністрацыйная адказнасць, а не крымінальная, - распавёў прадстаўнік СААЗ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках