25 красавiка 2024, Чацвер, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» папоўнілася абаронцам з Канады

4
Менскае «Дынама» папоўнілася абаронцам з Канады

У КХЛ ён выступаў за «Ак Барс».

Менскае "Дынама" падпісала аднагадовы кантракт з канадскім абаронцам Стэфанам Эліатам, вядомым у КХЛ з выступаў за "Ак Барс", піша афіцыйны сайт менскага "Дынама".

Нараджэнец Ванкувера ўжо ў 16 гадоў дэбютаваў у WHL у форме "Саскатуна", і надалей правёў у гэтым клубе чатыры сезоны. Гулец абароны бліскаў выніковасцю і набіраў у сярэднім 0,85 бала за матч: 309 паядынкаў – 261 (89 + 172) бал. За апошні год ён стаў найлепшым снайперам і асістэнтам сярод усіх калегаў у амплуа, а таксама зарабіў фантастычны «плюс / мінус» – +62. Дзякуючы гэтаму ўзяў прыз найлепшага абаронцы лігі.

У 2009-м Эліат трапіў у топ-50 драфту НХЛ: пад 49-м нумарам яго абраў "Каларада". У 2011-м ён заключыў з "лавінамі" кантракт пачаткоўца і цягам чатырох гадоў спрабаваў замацавацца ў НХЛ, аднак большую частку часу правёў у АХЛаўскім "Лэйк-Эры": 63 матчы ў асноўнай камандзе і 204 – у фарм-клубе. Перад пачаткам сезону 2015/16 Стэфана абмянялі ў "Арызону", а ў ходзе чэмпіянату – у "Нэшвіл". Да 63 паядынкаў у НХЛ ён дадаў яшчэ 21, пасля чаго падаўся ў Еўропу – правёў год у казанскім "Ак Барсу" (32 матчы, 11 (4 + 7) балаў) і год у шведскім "ХВ-71" (36 матчаў, 21 (4 + 17) бал).

У 2018-м канадзец трапіў у склад алімпійскай зборнай і ўзяў з "кляновымі лістамі" бронзу ў Пхенчхане, дзе выступаў з дынамаўцамі Граньяні і Хаўдэнам. Пасля гэтага Эліат распачаў спробу вярнуцца ў НХЛ і мінулым летам заключыў двухбаковы кантракт з "Піцбургам". Згуляў 20 паядынкаў (8 (1 + 7) балаў) за фарм-клуб "Уілкс-Бэры / Скрэнтон" і перабраўся ў "Атаву". Там таксама не атрымалася прабіцца ў аснову (3 матчы, 1 асіст, +1), затое Стэфан нядрэнна выступіў за другую каманду "сенатараў" – "Белвіл". Правёў у АХЛ 44 сустрэчы, набраў 20 (6 + 14) балаў, – паведамляе офсайт "зуброў".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках