16 красавiка 2024, aўторак, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад акіянам выявілі велізарны пласт прэснай вады

5
Пад акіянам выявілі велізарны пласт прэснай вады

Ён размешчаны недалёка ад узбярэжжа ЗША.

Пад салёнымі водамі Атлантычнага акіяна геолагі выявілі гіганцкі схаваны ад вачэй пласт прэснай вады. Ён размешчаны недалёка ад узбярэжжа ЗША.

Хоць маштабы гэтай прасторы дзіўныя, яе выяўленне не было вялікай нечаканасцю. Сігналы пра прэсную ваду ў гэтай вобласці ўпершыню з'явіліся ў 1970-я, але да гэтага часу ніхто не падазраваў, што гэты велізарны рэзервуар, закрыты ў порыстай скале, можа праходзіць амаль праз усю даўжыню паўночнага ўсходу ЗША, піша naked-science.ru.

Навукоўцы з Калумбійскага ўніверсітэта правялі даследаванне ля берагоў Нью-Джэрсі і Масачусэцкай выспы Мартас-Віньярд. Выкарыстоўваючы электрамагнітны прыёмнік, размешчаны на даследчым судне Marcus G. Langseth, каманда вывучала марскія паклады грунтовых водаў, схаваныя ў адкладах пад кантынентальным шэльфам.

Даследчыкі сфакусаваліся на вымярэнні электраправоднасці вады. Як вядома, марская вада дзякуючы раствораным у ёй солям лепш праводзіць электрычны ток, чым прэсная. Такім чынам, вымярэнні электраправоднасці ў водах пад акіянічным дном у розных месцах могуць апавесці пра памер «прэснай зоны».

КАРТА РАЗМЯШЧЭННЯ ПРЭСНАГА ВОДНАГА ГАРЫЗОНТУ / © GUSTAFSON ET AL., SCIENTIFIC REPORTS, 2019

Цягам 10 дзён навукоўцы праводзілі вымярэнні грунтовых водаў і высветлілі, што пласт прэснай вады распасціраецца на 350 кіламетраў уздоўж узбярэжжа ЗША і ўтрымлівае блізу 2800 кубічных кіламетраў рэчыва. Аднак вымярэнні такім метадам патрабуюць непасрэднага кантакту з падземнымі водамі, для чаго трэба рабіць свідравіны. Праз высокую працаёмкасць атрымання звестак навукоўцы здолелі вымераць салёнасць падземных водаў толькі на двух адрэзках узбярэжжа.

Для атрымання больш дакладных звестак пра падземны пласт вады трэба правесці як мінімум некалькі дзясяткаў вымярэнняў у розных абласцях узбярэжжа. Цяпер навукоўцы могуць сцвярджаць толькі тое, што «прэсная зона» распасціраецца на 350 кіламетраў, але ў рэальнасці яе памер можа апынуцца значна большым.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках