20 красавiка 2024, Субота, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спрыт рук: Ці абвешваюць пакупнікоў беларускія вытворцы?

18
Спрыт рук: Ці абвешваюць пакупнікоў беларускія вытворцы?

Жыхар Наваполацка правёў экспэрымент.

У рэдакцыю сайта Charter97.org звярнуўся чытач з Наваполацка, які надумаў праверыць сумленнасць беларускага вытворцы:

«Я вельмі люблю прадукцыю ААТ «Малако» і ўвесь час яе купляю. Гэта тычыцца і малака і сыру і смятаны. Прадукцыя гэтага прадпрыемства заўсёды якасная і мяне задавальняе кошт.

22 чэрвеня я купіў у г. Наваполацку ў гіпермаркеце «Еўраопт» вэнджаны сыр сулугуні вытворчасці гэтага прадпрыемства. Дзеля цікавасці я надумаў узважыць сыр ва ўпакоўцы і без упакоўкі. На ўпакоўцы напісана: вага нета 500гр.

Як вядома, вага нета - гэта вага самога тавару без тары і ўпакоўкі.

Вынікі ўзважвання (гл. фота):

Вага нета - 480гр.

Вага брута - 485гр.

У выніку мы маем падман пакупніка на 20 гр. або 31 капейку.

А калі гэтыя 0,31 рубля памножыць на колькасць прададзенага сыру, то атрымаецца прыстойная сума, на якую адбываецца падман пакупнікоў. Прыкладаю яшчэ фота з датай вырабу сыру», - напісаў чытач Charter97.org.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках