Пад Менскам бунтуюць вяскоўцы
8- 25.06.2019, 10:15
- 14,325
Размытую дарогу на Валожыншчыне дагэтуль не аднавілі.
У канцы траўня ў вёсцы Папкі Валожынскага раёна моцны лівень цалкам размыў дарогу. Аднак у парадак яе дагэтуль не прывялі. Пра сваю праблему мясцовыя жыхары распавялі падчас жывой лініі Мінаблвыканкама, піша mlyn.by.
- Па нашай вуліцы цяпер немагчыма праехаць, - раззлаваны Міхаіл Пятровіч. - Мы звярталіся ў Пяршайскі сельсавет. Прайшоў месяц, але ніхто ніякіх захадаў не робіць.
Вёска Папкі знаходзіцца непадалёк ад трасы Р54 Пяршаі - Івянец, дзе 29 траўня праз моцны пролівень размыла асфальтаваную дарогу, у выніку чаго адбылося абрынанне вялікага адцінку праезнай часткі. Вада моцна пашкодзіла дарогі і ў іншых населеных пунктах Валожыншчыны.