23 красавiка 2024, aўторак, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі боепрыпасаў у Казахстане: сталі вядомыя новыя падрабязнасці

Выбухі боепрыпасаў у Казахстане: сталі вядомыя новыя падрабязнасці

Два чалавекі загінулі, 15 знаходзяцца ў рэанімацыі.

Колькасць загінулых у выніку выбухаў боепрыпасаў у горадзе Арысь Туркестанскай вобласці Казахстана ўзрасла да двух. Пра гэта ў аўторак паведаміў прэм'ер-міністр краіны Аскар Мамін на пасяджэнні ўрада, паведамляе ТАСС.

Раней паведамлялася пра аднаго загінулага.

«На жаль, ёсць загінулыя - адзін цывільны, адзін вайсковец. Выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім», - сказу Мамін, кажучы аб пацярпелых у Арысі.

Ён адзначыў, што пацярпелым надаецца медыцынская дапамога. «Жыхары горада Арысь эвакуяваныя ў бяспечныя зоны», - дадаў кіраўнік урада.

Як паведаміў міністр аховы здароўя краіны Елжан Біртанаў, 15 чалавек знаходзяцца ў рэанімацыі.

«Усяго звярнуліся па дапамогу 165 чалавек. З іх 76 - амбулаторна, 89 шпіталізаваныя. 15 чалавек знаходзяцца ў рэанімацыі ў Шымкенте і ў раённых лякарнях», - распавёў ён.

У панядзелак на адным са складоў Узброеных сіл Казахстана, размешчаным побач з горадам Арысь, адбылося ўзгаранне, якое пацягнула выбух часці боепрыпасаў. Праведзена эвакуацыя жыхароў Арысі ў найбліжэйшыя населеныя пункты. Насельніцтва горада складае блізу 45 тысяч чалавек.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках