24 красавiка 2024, Серада, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія футбалісты зрабілі фота з плакатам «20% маёй краіны акупаваны Расеяй»

3
Украінскія футбалісты зрабілі фота з плакатам «20% маёй краіны акупаваны Расеяй»

«Ворскла» з Палтавы падтрымала парыў грузінскіх футбольных клубаў.

Украінская футбольная каманда «Ворскла» з Палтавы падтрымала парыў грузінскіх клубаў, гульцы якіх напярэдадні выйшлі на матчы ў майках з надпісам «Наша краіна акупаваная Расеяй», паведамляе група ON FOOTBALL у фэйсбуку.

Гульцы «Ворсклы» сфатаграфаваліся з плакатам, на якім напісана «20% маёй краіны акупаваны Расеяй». Плакат трымае грузінскі абаронца Андра Гіаргадзе, адзначае «Чемпионат».

Напярэдадні футбалісты некаторых грузінскіх клубаў выйшлі на матчы 19-га тура чэмпіянату краіны ў майках з надпісамі, у якіх выказалі сваё стаўленне да палітыкі Расеі.

Стасункі Масквы і Тбілісі ўскладніліся пасля масавых беспарадкаў у грузінскай сталіцы.

Пратэсты ў Тбілісі пачаліся пасля таго, як у парламенце Грузіі выступіў дэпутат Дзярждумы Расеі Сяргей Гаўрылаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках