20 красавiка 2024, Субота, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін скасаваў забарону на транзіт украінскіх тавараў

1
Пуцін скасаваў забарону на транзіт украінскіх тавараў

Забарона дзейнічала з 2016 года.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін скасаваў забарону на транзіт украінскіх тавараў па тэрыторыі Расеі ў трэція краіны. Пра гэта гаворыцца ва ўказе расейскага прэзідэнта.

Згодна з дакументам, тавары з Украіны могуць перавозіцца аўтамабільным і чыгуначным транспартам. Транзіт будзе дазволены «пры забеспячэнні нагляду з ужываннем пломбаў на падставе тэхналогіі ГЛОНАСС, а таксама пры наяўнасці ў кіроўцаў, якія ажыццяўляюць перавозкі, уліковых талонаў». Змены ўваходзяць у дзеянне з 1 ліпеня.

Нагадаем, Расея з 1 студзеня 2016 года ўвяла забарону на транзітныя аўтамабільныя і чыгуначныя перавозкі з Украіны, а таксама на перавозку тавараў, якія ўключаны ў санкцыйны спіс. На думку ўкраінскага боку, гэтая забарона з'яўляецца неапраўданай і носіць дыскрымінацыйны характар. Між іншым, Расея гэтай забаронай парушыла абавязанні, узятыя ў рамках Сусветнай гандлёвай арганізацыі і Дамовы аб зоне свабоднага гандлю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках