20 красавiка 2024, Субота, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім»: Беларускія НПЗ аказаліся ў вельмі складанай фінансавай сітуацыі

10
«Белнафтахім»: Беларускія НПЗ аказаліся ў вельмі складанай фінансавай сітуацыі

Усяму віной «брудная» расейская нафта.

Беларускія прадпрыемствы нафтахімічнай галіны аказаліся ў складанай фінансавай сітуацыі праз пастаўкі «бруднай» расейскай нафты, заявіла намесніца старшыні канцэрна «Белнафтахім» Святлана Гурына, паведамляе interfax.by.

«У II квартале 2019 года ў арганізацый галіны паўстала вельмі складаная фінансавая сітуацыя ў сувязі з пастаўкай у Рэспубліку Беларусь няякаснай расейскай нафты», - сказала Гурына ў інтэрв'ю часопісу «Веснік Белнафтахіма».

З яе слоў, асобным арганізацыям давялося перагледзець вытворчыя планы і знізіць загрузку, прыцягнуць дадатковыя крэдытныя рэсурсы, часткова прыпыніць сацыяльныя праграмы.

Намесніца старшыні падкрэсліла, што з улікам высокага ўзроўню крэдытнай нагрузкі і абавязанняў перад пастаўшчыкамі, неабходнасці працягваць фінансаванне інвестыцыйных праектаў арганізацыям важна не дапусціць неплацяжоў. «Для гэтага ажыццяўляецца скаардынаваная праца канцэрна і арганізацый у фармаванні балансаў руху грашовых сродкаў, усе праблемныя пытанні штодэкадныя, а з асобнымі арганізацыямі амаль штодня абмяркоўваюцца ў мэтах прыняцця мер папярэджання зрыву плацяжоў», - адзначыла яна.

«Для ліквідацыі названых негатыўных наступстваў задзейнічаны ўсе галіновыя рэзервы, прыцягнутае дадатковае фінансаванне банкаў. Пытанне аб кампенсацыі гэтых дадатковых фінансавых выдаткаў арганізацыям канцэрна трэба будзе вырашаць сумесна з расейскімі партнёрамі», - рэзюмавала Гурына.

Цяпер Менск і Масква вядуць кансультацыі пра магчымы аб'ём кампенсацыі выдаткаў беларускага боку праз нафтавы форс-мажор. Менск намагае на кампенсацыі не толькі прамых, але і ўскосных страт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках