25 красавiка 2024, Чацвер, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія дэпутаты зоймуць прынцыповую пазіцыю ў вяртанні Расеі ў ПАРЭ

2
Літоўскія дэпутаты зоймуць прынцыповую пазіцыю ў вяртанні Расеі ў ПАРЭ
ЭГІДЫУС ВАРЭЙКІС
ФОТА: DELFI

Дэпутаты балтыйскай краіны мяркуюць, што РФ не павінна «забіць з афсайду».

Літоўскія дэпутаты не падтрымаюць вяртанне Расеі ў Парламенцкую асамблею рады Еўропы. Пра гэта Расейскай службе RFI апавёў дэпутат Эгідыус Варэйкіс.

«Для таго каб Расея вярнулася ў ПАРЭ, мы павінны абысці цэлы шэраг правілаў. Атрымліваецца, што мы павінны дазволіць ім забіць з афсайду. Я не думаю, што гэта будзе правільным, – заявіў Варэйкіс. – Вядома, у іншых дэлегацый ёсць прычыны, з якіх яны хочуць вярнуць Расею ў ПАРЭ. Аднак у нас ёсць адпаведная пастанова парламента Літвы, і мы будзем яе прытрымлівацца».

Эгідыус Варэйкіс дадаў, што працаваў з расейскай дэлегацыяй у ПАРЭ да 2014 года. «На жаль, Расея часцей стварала праблемы, чым развязвала іх», – падкрэсліў Варэйкіс.

Абмеркаванне праекту даклада, які можа дазволіць Расеі вярнуцца ў ПАРЭ, пачнецца а 17-й гадзіне паводле менскага часу ў Палацы Еўропы ў Страсбургу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках