25 красавiка 2024, Чацвер, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі адхілілі ад службы дзесяць паліцыянтаў, якія разганялі мітынгі

10
У Грузіі адхілілі ад службы дзесяць паліцыянтаў, якія разганялі мітынгі

Генеральная інспекцыя пачала праверку дзеянняў супрацоўнікаў МУС.

Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі абвесціла пра пачатак расследавання дзеянняў паліцыянтаў, якія ўдзельнічалі ў сутычках з дэманстрантамі ля будынка парламента краіны 20–21 чэрвеня, паведамляе РБК.

«На дадзеным этапе расследавання 10 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія ўдзельнічалі ў разгоне акцыі, ужо адхіленыя», – заявіў в.а. дырэктара Цэнтральнай управы крымінальнай паліцыі Мамука Чалідзэ, словы якога прыводзяцца ў паведамленні прэс-службы МУС.

У дзеянні двух паліцыянтаў ужо выяўленыя прыкметы здзяйснення крымінальнага правапарушэння, матэрыялы на іх будуць накіраваныя ў Генпракуратуру.

Апошняя таксама заявіла ў панядзелак пра пачатак следства паводле факту магчымага перавышэння паліцыянтамі сваіх паўнамоцтваў пры ўжыванні фізічнай сілы і спецсродкаў. Следства адкрытае паводле ч. 3 арт. 333 Крымінальнага кодэкса Грузіі, у выпадку прызнання вінаватымі паліцыянтам пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

У сувязі з пачаткам следства Генпракуратура заклікала ўсіх, хто ажыццяўляў падчас акцый пратэсту відэа- ці фотаздымку, падзяліцца зробленымі запісамі і фотаздымкамі, якія могуць дапамагчы вызначыць праўду.

У МУС запэўнілі, што гатовыя даць Генпракуратуры ўсе матэрыялы, атрыманыя ў ходзе ўласнага расследавання, і выказалі гатоўнасць супрацоўнічаць са следствам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках