23 красавiка 2024, aўторак, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вертыкаль Лукашэнкі загразла ў карупцыі

30
Вертыкаль Лукашэнкі загразла ў карупцыі

Барацьба з хабарнікамі носіць паказушны характар.

Суды над карупцыянерамі ў Беларусі ідуць увесь час, улада не баіцца скіроўваць на лаву падсудных чыноўнікаў самага высокага рангу, думаючы, што ўмацоўвае свой імідж такой бескампраміснасцю. Эксперты, аднак, мяркуюць, што рост колькасці карупцыйных справаў усё больш гэты імідж падрывае, піша ng.ru.

Учора стала вядома, што судовы працэс у справе былога дырэктара «Беларуснафты-Гроднааблнафтапрадукту» скончыўся прысудам 4,5 гады папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Пра гэта паведаміла прэс-служба Гарадзенскага абласнога суда. Ён браў хабар і «злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі», прысвойваючы будаўнічыя матэрыялы прадпрыемства.

На мінулым тыдні там жа пачаўся іншы суд – над былым памочнікам Лукашэнкі ў Гарадзенскай вобласці Сяргеем Раўнейкам. Яго затрымалі год таму на месцы злачынства пры вымагальніцтве і атрыманні хабару памерам 200 тыс. дал.

У пачатку гэтага тыдня Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне паводле падазрэння ў карупцыі старшыні Салігорскага райвыканкама Алега Паскробкі. У дачыненні да чыноўніка была распачатая крымінальная справа паводле факту перавышэння службовых паўнамоцтваў. Пазней у галоўнай управе барацьбы з эканамічнымі злачынствамі МУС удакладнілі, што чыноўнік браў хабары «вычварным спосабам» яшчэ на папярэднім месцы працы, будучы намеснікам міністра ЖКГ.

Праўда, у чым складаецца вычварэнства, там пакуль не растлумачылі – «у інтарэсах следства». Хабар ён атрымліваў за «лабіраванне інтарэсаў замежнай камерцыйнай структуры ў пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі». Сумы пакуль фігуруюць нязначныя – 2 тыс. еўраў. Гэта не ідзе ні ў якое параўнанне з маштабамі злачынства, у якім абвінавачваецца генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Сівадзедаў. Ён быў затрыманы на пачатку траўня за хабар ад расейскага бізнэсмэна памерам 15 тыс. еўраў. Пры ператрусе ў яго было выяўлена 470 тыс. дал., якія ён таксама атрымаў у выглядзе хабару ў іншых эпізодах.

Кур'ёзнасць сітуацыі з кіраўніком Салігорска ў тым, што гэта другі кіраўнік горада, які звольнены за хабар. Папярэдні кіраўнік раёна Аляксандр Рымашэўскі быў затрыманы пры атрыманні хабару, і ў снежні 2017 года суд Менскай вобласці прысудзіў яго да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суд таксама забараніў яму займаць кіроўчыя пасады цягам пяці гадоў. «Што тычыцца Салігорска, вы ведаеце, што там адбылося з кіраўніком. Таму вам давядзецца падымаць імідж улады ў Салігорскім раёне», – даў наказ Лукашэнку Алега Паскробку, прызначаючы на пасаду. Падняць імідж улады ў чыноўніка не атрымалася.

Каментуючы вытокі такой маштабнай карупцыі ў Беларусі, эксперты называюць галоўную прычыну – неправавая дзяржава і карупцыяправакавальнае заканадаўства. У заканадаўстве вельмі мала нормаў прамога дзеяння, большасць пастановаў аддадзеная на меркаванне чыноўнікам. Зрэшты, на думку многіх юрыстаў, гэта таксама не выпадкова. Даць чыноўніку або прыраўнаваным да яго ў Беларусі дырэктарам дзяржаўных прадпрыемстваў магчымасць скрасці, а потым трымаць кампрамат на яго – гэта адзін з эфектыўных шляхоў зрабіць яго паслухмяным і кіраваным.

Парадаксальна, але барацьбу з карупцыяй улады абвяшчаюць прыярытэтам сваёй палітыкі. «Даравання не чакайце. З тых, хто будзе гэта рабіць, будуць ляцець пёры, а можа, і трыбухі. Прабачэння гэтаму не будзе, гэта абавязкова прывядзе да развалу краіны», – заяўляў з гэтай нагоды Аляксандр Лукашэнка.

Цяперашняй вясной у сур'ёзнасці антыкарупцыйных намераў Беларусі засумнявалася такая міжнародная структура, як Група дзяржаваў Рады Еўропы ў барацьбе з карупцыяй (GRECO). Арганізацыя заявіла, што Беларусь не выконвае антыкарупцыйныя стандарты. Там паведамілі, што ўлады не выконваюць рэкамендацый у барацьбе з карупцыяй (напрыклад, выкананыя толькі 4 з 24) і не дазваляюць апублікаваць краінавы даклад на гэтую тэму. Паводле звестак GRECO, асноўны рост карупцыі прыпадае на органы ўлады і сектар дзяржпрадпрыемстваў. Прычына ў тым ліку ў неабмежаваных паўнамоцтвах Лукашэнкі ў сферы заканадаўчай і выканаўчай улады на цэнтральным і мясцовым узроўнях, а таксама кантролі над судовай сістэмай, праваўжывальнай практыцы і працэсуальных прывілеях.

Мясцовыя назіральнікі пры гэтым адзначаюць і крыху бутафорскі характар барацьбы з карупцыяй. Рэч у тым, што часцяком учорашнія падсудныя датэрмінова выходзяць з турмы і нават займаюць кіраўнічыя пасады. Напрыклад, салігорскі кіраўнік горада Аляксандр Рымашэўскі знайшоўся праз паўгода пасля прысуду на сельгаспрадпрыемстве ў Берасцейскай вобласці, дзе ён быў дырэктарам. Эксперты папярэджваюць, што неўзабаве такая паказушная, а не рэальная барацьба з карупцыяй можа згуляць з уладамі злы жарт. Калі нават абываталь заўважыць, што паказухі вельмі шмат, пра аднаўленне іміджу ўлады можна будзе забыцца.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках