29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты Беларусі ад падатковага манеўру за 5 месяцаў склалі блізу $ 130 мільёнаў

11
Страты Беларусі ад падатковага манеўру за 5 месяцаў склалі блізу $ 130 мільёнаў

«Белнафтахім» даў справаздачу пра страты.

Пра гэта апавяла намесніца старшыні канцэрна Святлана Гурына ў інтэрв'ю часопісу «Веснік Белнафтахіма». Паводле ейных словаў, наступствы падатковага манеўру разлічылі да 2024 года, вывучылі досвед працы іншых ўнутранакантынентальных НПЗ, якія набываюць нафту паводле сусветнага кошту, і сфармавалі мадэль развіцця беларускай нафтаперапрацоўкі на найбліжэйшыя шэсць гадоў, піша onliner.by.

У 2024 годзе кошт на нафту павялічыцца адносна 2018 года на $127,7 за тону (пры каціроўцы $70 за бараль). Гурына звярнула ўвагу, што да гэтага моманту беларускія НПЗ нічым не будуць адрознівацца ад іншых кантынентальных НПЗ як у тэхнічнай аснашчанасці, так і ў кошце на нафту, значыць, яны павінны будаваць сваю працу на агульнасусветных падыходах.

На нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах распрацаваныя праграмы для падрыхтоўкі да працы ва ўмовах падатковага манеўру. Найважнейшым этапам будзе заканчэнне інвестпраектаў у будаўніцтве комплексу запаволенага каксавання на «Нафтане» і комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў на Мазырскім НПЗ.

У 2019 годзе на НПЗ выконваюцца 150 мерапрыемстваў для аптымізацыі выдаткаў на вытворчасць. За студзень – красавік гэтага года эфект ад рэалізаваных захадаў склаў 41 млн рублёў, гэтая праца будзе прадаўжацца. Так, вызначаныя варыянты аптымальнай загрузкі вытворчых магутнасцяў пры розных эканамічных умовах з улікам попыту на найбліжэйшых маржынальных рынках.

Для эфектыўнай працы НПЗ у новых умовах пастаўленая задача і перад гандлёвымі кампаніямі – павысіць прыбытковасць продажаў нафтапрадуктаў на вонкавых рынках. У цэлым, паводле словаў Святланы Гурынай, беларускія НПЗ бачаць перспектывы эфектыўнай працы ў рынкавых умовах коштаўтварэння на нафту і нафтапрадукты.

Гурына таксама апавяла, што ў II квартале ў арганізацый галіны паўстала вельмі складаная фінансавая сітуацыя ў сувязі з пастаўкай у Беларусь няякаснай расейскай нафты. Асобным арганізацыям давялося перагледзець вытворчыя планы і знізіць загрузку, прывабіць дадатковыя крэдытныя рэсурсы, часткова прыпыніць сацыяльныя праграмы. Для ліквідацыі негатыўных наступстваў задзейнічаныя ўсе галіновыя рэзервы, прывабленае дадатковае фінансаванне банкаў. Паводле словаў Святланы Гурынай, пытанне пра кампенсацыю гэтых дадатковых фінансавых выдаткаў арганізацыям канцэрна трэба будзе развязваць супольна з расейскімі партнёрамі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках