25 красавiка 2024, Чацвер, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: З 1 ліпеня «Сям'я 500+» ахопіць дадаткова 3 мільёны дзяцей

Матэвуш Маравецкі: З 1 ліпеня «Сям'я 500+» ахопіць дадаткова 3 мільёны дзяцей
Матэвуш МАРАВЕЦКІ

Ужо з наступнага месяца ўсе дзеці ў Польшчы ва ўзросце да 18 гадоў будуць атрымліваць дапамогу.

Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі паклаў пачатак інфармацыйнай кампаніі пра пашырэнне праграмы «Сям'я 500+». Паводле ягоных словаў, пасля пачатку дзеяння 1 ліпеня гэтая праграма ахопіць дадаткова 3 млн дзяцей, паведамляе «Радыё Польшча».

Падчас брыфінгу ля будынка Канцылярыі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што абноўленая праграма «Сям'я 500+» – гэта найлепшая інвестыцыя ў будучыню.

«Гэта выдатная, найлепшая інвестыцыя ў будучыню нашага народа. Ужо сёння мы назіраем рост нараджальнасці ў параўнанні са статыстычнымі звесткамі 4 ці 5-гадовай даўніны. Гэты факт з'яўляецца вялікай заслугай польскіх сем'яў пры невялікай, але значнай падтрымцы з боку польскай дзяржавы», – адзначыў Матэвуш Маравецкі.

Прэм'ер-міністр таксама заклікаў падаваць заяўкі на дапамогу ў рамках «Сям'я 500+» у інтэрнэце.

Нагадаем, абноўленая праграма «Сям'я 500+» не ўтрымлівае крытэрыяў прыбытку, якія ўжываюцца да выплаты дапамог на першае дзіця ў сям'і, а таксама прадугледжвае права атрымання 500 злотых дзецям з прытулкаў. Такім чынам, з 1 ліпеня праграмай «Сям'я 500+» будуць ахопленыя ўсе дзеці ў Польшчы ва ўзросце да 18 гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках