29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У праваслаўных пачаўся пост

10
У праваслаўных пачаўся пост

Што можна і нельга рабіць.

Сёння ў праваслаўных пачынаецца Пятроў пост. Працягнецца ён амаль тры тыдні і скончыцца 12 ліпеня, піша tut.by.

Пятроў пост пачынаецца праз тыдзень пасля Тройцы. У гэтым годзе яна была 16 чэрвеня. Доўжыцца ён да дня памяці апосталаў Пятра і Паўла - 12 ліпеня. Агулам працягласць Пятрова паста можа вагаецца ад васьмі дзён да шасці тыдняў, паведамляецца на сайце Свята-Елізавецінскага жаночага манастыра ў Менску.

Пятроў пост менш строгі ў харчаванні, чым пост перад Вялікаднем. Падчас яго прынята не есці мясныя і малочныя прадукты, а ў сераду і пятніцу яшчэ і рыбу. Па суботах і нядзелях, а таксама падчас свят дазваляецца ўжываць віно. 29 чэрвеня, у свята Пятра і Паўла, можна не пасціцца.

Падчас посту хрысціяне не толькі абмяжоўваюць сябе ў ежы, але і імкнуцца пазбягаць шумных святаў і забаўляльных мерапрыемстваў. У гэты час нельга браць шлюб. Пятроў пост разглядаецца як час пакаяння і ачышчэння, часам цішыні.

На сайце Свята-Елізавецінскага жаночага манастыра тлумачыцца, чаму Пятроў пост назвалі менавіта так. Як правіла, ён быў на пачатку лета, калі ў сялян амаль не заставалася запасаў ежы, а новы ўраджай быў яшчэ не хутка. Ва ўжытку Пятроў пост часта называлі Пятроўкай або Пятроўкай-галадоўкай. А так як імя апостала Пятра заўсёды згадвалася першым, калі гаварылі пра дзень памяці апосталаў Пятра і Паўла, менавіта яно і засталося ў назве паста.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках