25 красавiка 2024, Чацвер, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне каманда Зяленскага апублікавала відэа са сваімі дасягненнямі

27
Ва Украіне каманда Зяленскага апублікавала відэа са сваімі дасягненнямі
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Дасягненняў у прэзідэнта Украіны налічылі 20 пунктаў.

У камандзе ў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага зрабілі справаздачу перад народам Украіны за першы месяц ля стырна краіны. На Facebook-старонцы "Каманда Зяленскага" з'явіўся ролік, у якім пералічваецца тое, што ў Адміністрацыі прэзідэнта паставілі сабе і гаспадару Банкавай у заслугу, паведамляе liga.net.

Дасягненняў у кіраўніка дзяржавы налічылі 20 пунктаў. Вось яны:

- "аднавіў паўнавартасную працу кансультацыйнай групы ў Менску";

- "запэўніў міжнародных партнёраў у тым, што курс Украіны на еўраінтэграцыю нязменны";

- "атрымаў ад еўралідараў падтрымку пазіцыі Украіны ў вызваленні палонных і санкцыйнага ціску на Расею";

- "дамовіўся аб аднаўленні нармандскага фармату перамоў";

- "даў выразна зразумець, што перамоў з сепаратыстамі не будзе";

- "падаў у Раду 16 законапраектаў, якія абяцаў падчас перадвыбарчай кампаніі";

- "унёс у Раду ўсёабдымны закон аб імпічменце";

- "унёс у Раду закон аб пакаранні за незаконнае ўзбагачэнне чыноўнікаў, які прадугледжвае канфіскацыю неправамерна нажытай маёмасці";

- "на запыт грамадства распусціў Раду VIII склікання, выйграўшы судовы працэс у КСУ - пачаў працэс маштабнай перазагрузкі сістэмы ўлады";

- "пачаў перазапуск судовай рэформы";

- "падаў у Раду законапраект аб скасаванні формулы Ратэрдам + і яе ператварэнні ў Ратэрдам-";

- прэзентаваў айчынным і замежным інвестарам стратэгію аднаўлення Данбаса, пачынаючы з дэакупаваных тэрыторый";

- "развеяў міфы пра дэфолт";

- "далучыў вялікі бізнэс да развязання значных сацыяльных праблем (закупка "хуткіх" для лякарняў, набыццё жылля для сем'яў палонных маракоў) без зваротных абяцанняў і абавязацельстваў ад улады";

- "прымусіў Кабмін і міністэрства выплаціць запазычанасці ў заробках шахцёрам";

- "адмяніў абавязковую школьную форму";

- "скасаваў вялізныя штрафы за парушэнні правілаў працы з гатоўкай, якімі абкладвалі бізнэс з 1995 года";

- "канчаткова ўрэгуляваў выкарыстанне пробліскавых маячкоў: яны дазволеныя толькі для вузкага кола спецмашын, а не для дэпутацкіх або міністэрскіх лімузінаў";

- "адкрыў вуліцу Банкавую для людзей";

- "устанавіў новую норму звароту да прэзідэнта - па імені".

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках