28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане ўзарваліся боепрыпасы ў вайсковай часці: эвакуююць цэлы горад

5
У Казахстане ўзарваліся боепрыпасы ў вайсковай часці: эвакуююць цэлы горад

На дарогах горада ўтварыліся кіламетровыя заторы.

У Туркестанскай вобласці Казахстана ў горадзе Арысь у панядзелак адбыўся выбух на тэрыторыі вайсковай часткі. Улады Казахстана ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Tengrinews.

«24 чэрвеня на адным з арсеналаў УС РК, размешчаным побач з населеным пунктам Арысь Туркестанскай вобласці, адбылося ўзгаранне, якое спрычынілася да выбуху часці боепрыпасаў. На сёння ахвяр і пацярпелых няма. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. Кіраўніцтвам Міністэрства абароны да месца здарэння накіраваная спецыяльна створаная камісія, сіламі асабовага складу Узброеных Сіл арганізаваны мерапрыемствы ліквідацыі і мінімізацыі наступстваў», - паведамляе Міністэрства абароны Казахстана.

«Была абвешчаная надзвычайная сітуацыя ў вобласці. Мабілізаваны ўсе раёны, усе найбліжэйшыя населеныя пункты», - паведаміў кіраўнік адміністрацыі Туркестанскай вобласці Умірзак Шукееў.

Чыноўнік паведаміў, што маштабы таго, што адбываецца такія, што трэба эвакуяваць горад.

«Ва ўсіх кірунках будуць рухацца калоны машын, падбіраць людзей, везці ў спецыяльна арганізаваныя лагеры. Усе кіраўнікі адміністрацый раёнаў са сваімі камандамі павінны будуць ствараць лагеры, рабіць спісы адсяленцаў, разбірацца: каго да сваякоў, каго ў гатэль», - сказаў Шукееў.

На месцы здарэння працуюць вайскоўцы і пажарныя групы. У Арысь выляцеў міністр абароны Казахстана.

Як паведамляюць мясцовыя жыхары, людзі з'язджаюць сем'ямі. На дарогах горада ўтварыліся кіламетровыя заторы. Улады заклікаюць мясцовых жыхароў не паддавацца паніцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках