29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька Змітра Паліенкі: Цяпер сыну вельмі патрэбная маральная падтрымка

4
Бацька Змітра Паліенкі: Цяпер сыну вельмі патрэбная маральная падтрымка
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Напішыце палітвязню некалькі добрых слоў.

Аляксандр Паліенка, бацька экс-палітвязня Змітра Паліенкі, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА пад следствам, распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як нялёгка цяпер даводзіцца сям'і.

"Цяпер, безумоўна, сыну вельмі важная маральная падтрымка з волі", - кажа Аляксандр Мікалаевіч.

Нагадаем, што экс-палітвязню Змітру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўленае абвінавачанне паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА-1.

"Апошні раз бачыў сына ў сакавіку, - кажа Аляксандр Паліенка. - спатканне з ім не было, таксама і не перапісваемся. У асноўным сувязь трымаем праз адваката, але той таксама пад падпіскай пра нераспаўсюджванне інфармацыі, таму ўсё сказаць не можа".

Аляксандр Мікалаевіч адзначае, што для сям'і цяпер вельмі складаны момант.

"Здаецца, толькі надоечы Зміцер выйшаў з калоніі, пачаў, можна сказаць, новае жыццё, зарэгістраваўся рамеснікам, і тут - такая справа, - дадае суразмоўца. - Адразу было бачна, што сілавікі усё адно не пакінуць яго ў спакоі. Прымушалі хадзіць на лекцыі ў міліцыю, хоць да многіх іншых, хто выйшаў з калоніі, гэтая норма не выкарыстоўвалася. Выпісвалі штрафы.

Адназначна, што такая ўвага было перш за ўсё праз ягоную грамадскую дзейнасць і сувязь з анархісцкім рухам. Але, мне здаецца, у такой сітуацыі, тым больш трэба быць больш пільным і падрыхтаваным да таго, што могуць учыніць правакацыю.

Безумоўна, складана пра гэта казаць, цяпер я нават і не ведаю, які судовы прысуд чакае сына. Адно ведаю дакладна - яму цяпер вельмі патрэбная маральная падтрымка. Таму, калі ў каго ёсць такая магчымасць, напішыце Змітру некалькі добрых слоў. Ужо будзе лягчэй".

Напісаць Змітру Паліенку можна на адрас:

Паліенкв Дзмітрый Аляксандравіч

Вуліца Валадарскага 2, СІЗА-1

220030

Мінск, Беларусь

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках