19 красавiка 2024, Пятніца, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Тарасенка: Барацьба з «дармаедскім» дэкрэтам падтрыманая і на міжнародным узроўні

10
Марыя Тарасенка: Барацьба з «дармаедскім» дэкрэтам падтрыманая і на міжнародным узроўні
МАРЫЯ ТАРАСЕНКА

Сёння ў Раду ААН пададуць Даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Сёння ў Радзе правоў чалавека ААН пачынаецца 41-я сесія, на якой спецдакладчык аб Беларусі Анаіс Марэн прачытае Даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне, піша «Гомельская вясна».

Вядомая барацьбой з дэкрэтам аб «дармаедах» гомелька Марыя Тарасенка адзначае, што з высокай трыбуны ААН прагучыць і ейная гісторыя судовых цяжбаў з дзяржавай.

У раздзеле Дакладу «Права на сацыяльнае забеспячэнне і права на працу» гаворыцца: «18 сакавіка 2019 года пазоў аб спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды, пададзены адной хатняй гаспадыняй, якая была ўключаная ў гэтую базу звестак, быў адхілены мясцовым судом. Яна абскардзіць гэтую пастанову».

У Дакладзе ёсць рэкамендацыі беларускім уладам у тым ліку і аб пераглядзе «дармаедскага» дэкрэта з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з абавязаннямі Беларусі ў галіне правоў чалавека.

Марыя Тарасенка заяўляе, што яна прадоўжыць распачатую справу, тым больш, што ўжо з восені для асоб, якія трапілі ў так званыя «спісы незанятых», рахункі пацяжэюць у 5,5 разоў на газ і ацяпленне.

«Мы пачалі стратэгічную цяжбу, якая ўключае ў сябе як прававыя, так і інфармацыйныя дзеянні, накіраваныя на скасаванне дэкрэта аб «дармаедах». Сёння, напрыклад, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля я абскарджу чатыры забароны вулічных шэсцяў, якія планавалі правесці ў выглядзе пратэстных акцый ва ўсіх раёнах абласнога цэнтра. На гэтым тыдні ў мяне суды ў Жлобіне, Лельчыцах, Калінкавічах, Чачэрску і Карме», - падзялілася планамі актывістка.

Першапачаткова распрацаваны для «стымулявання занятасці і самазанятасці», абноўлены дэкрэт №3 па-ранейшаму ўтрымлівае спрэчныя аспекты, стварэнне базы вестак працаздольных грамадзян, «незанятых у эканоміцы». Міністр працы і сацыяльнай абароны абвясціла ў снежні 2018 года, што ў ёй былі зарэгістраваныя 500 000..

Пастанова пра ўключэнне той ці іншай асобы ў базу звестак прымаецца мясцовымі адміністрацыйнымі органамі, што выклікае ўстурбаванасць з нагоды іх незалежнасці і бесстароннасці. Асобы, уключаныя ў гэтую базу, павінны аплачваць субсідаваныя дзяржавай паслугі (газ, ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне) іх поўным коштам і павінны будуць згаджацца на ўсялякую прапанаваную ім працу, нават калі яна не адпавядае іх кваліфікацыі ці жаданням, - адзначаецца ў Дакладзе.

«Пачатая Марыяй Тарасенкай дзейнасць заўважаная на такім высокім міжнародным узроўні і гэта сведчанне аб правільнай абранай намі стратэгіі ў барацьбе з «дармаедскім» дэкрэтам», - дадаў праваабаронца Леанід Судаленка, названы ўладамі як «адвакат дармаедаў».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках