23 красавiка 2024, aўторак, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Süddeutsche Zeitung: Спытайце дзядзьку Уладзіміра, калі ён сыдзе

2
Süddeutsche Zeitung: Спытайце дзядзьку Уладзіміра, калі ён сыдзе
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Некаторым гэта нагадала Каляды ў чэрвені.

Больш за чатыры гадзіны расейскія грамадзяне ў чацвер дзяліліся са сваім прэзідэнтам набалелым і прасілі яго аб дапамозе. Уладзімір Пуцін слухаў і развязаў праблемы ў жывым эфіры - з рэкорднай хуткасцю. Пажарны з Калінінградскай вобласці не можа пракарміць сям'ю на 180 еўраў за месяц? Няма праблем, прэзідэнт ужо загадаў падвысіць заробак, піша Süddeutsche Zeitung (пераклад - inosmi.ru).

Праграма «Жывая лінія» падае Пуціна як гэткае універсальнае развязанне, але ніяк не як прычыну ўсяго гэтага мноства цяжкасцяў. Пры гэтым яны застаюцца нязменнымі вось ужо шмат гадоў. Разбітыя дарогі, высачэзныя сметнікі, нізкія заробкі, брак лекараў - на гэта тыя, хто тэлефануе на «Жывую лінію» скардзяцца даўно. Так што, фактычна, гэтая праграма паказвае ўсім, што сістэма не працуе. У той жа час, аднак, яна падтрымлівае ў людзей надзею, што Пуцін пра ўсё паклапаціўся б, калі б толькі быў у курсе. Але паколькі Расея - велізарная краіна, яму патрэбныя памочнікі - губернатары і міністры. А калі тыя не спраўляюцца са сваёй працай, то пры чым тут Пуцін?

Падчас трансляцыі вядоўца прайшла разам з аператарам за кулісы і паказала невялікія маніторы ў рэжысёрскім пакоі, якія дэманструюць губернатараў, якія сядзяць і чакаюць, гатовыя ў выпадку неабходнасці адказаць на пытанні прэзідэнта. «Напэўна, яны нярвуюцца», - выказала здагадку вядучая.

Публіцы пры гэтым падаецца сігнал, што прэзідэнт - на баку сваіх суграмадзян. А людзям са свайго атачэння ён выразна дае зразумець, што ён - галоўны сярод іх усіх. Калі адзін жыхар Цюменскай вобласці паскардзіўся на адсутнасць чыстай вады ў яго вёсцы, Пуцін запатрабаваў ад губернатара вобласці «як мага хутчэй» развязаць пытанне. У канцы 2018 года вынікі апытання паказалі, што большасць расейцаў ўскладаюць адказнасць за развязанне праблем непасрэдна на Пуціна. Яго папулярнасць зніжаецца, пра нейкія поспехі СМІ пішуць даволі рэдка, людзям даводзіцца эканоміць.

Пры гэтым Пуцін адчувае незадаволенасць суграмадзян не толькі ў рэгіёнах. Нядаўна ў Маскве сотні людзей выйшлі на несанкцыянаваныя акцыі пратэсту пасля затрымання журналіста Івана Галунова, супраць якога былі выстаўленыя сфабрыкаваныя абвінавачванні. Праўда, яго выпусцілі на волю яшчэ да пуцінскай перадачы, каб не псаваць «шоў». Аднак пасля яго 18 гадоў ва ўладзе гэта «шоў», відавочна, паступова страчвае сваю магічную сілу. У апошнія гады рэйтынг «Жывой лініі» ўвесь час падае.

Так што прэзідэнту не перашкодзілі б два-тры цуды, нават калі ёсць рызыка, што інсцэніроўка будзе прыкметная. Так, на Далёкім Усходзе менавіта ў дзень «Жывой лініі», нарэшце, выпусцілі на волю няшчасных кітоў. Пра «кітоў у турме» СМІ трубілі яшчэ з канца 2018 года. А цяпер пра гэта непасрэдна з месца падзей распавяла карэспандэнт дзяржаўнай тэлевізіі. «Цудадзейныя эфект жывой лініі», - пракаментавала яна.

Праблему сметнішчаў Уладзімір Пуцін абмяркоўваў з 15-гадовай спявачкай, блогеркай і зоркай інстаграмы. «Спадзяюся, нам удасца навесці парадак найбліжэйшым часам», - сказаў прэзідэнт. «Нягледзячы на тое, што смецце, быццам, непрывабная тэма, я таксама буду за гэтым сачыць», - паабяцаў ён.

З 2,6 мільёна пытанняў Пуцін выбраў такія, якіх нельга было пазбегнуць у кожным выпадку. Іншыя пытанні паказвалі на вялікіх экранах у студыі, але яны засталіся без адказу. Напрыклад, такое: «Калі вы сыдзеце?»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках