20 красавiка 2024, Субота, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Сербіі адмовілася каментаваць стан здароўя амбасадара ў Беларусі

1
Амбасада Сербіі адмовілася каментаваць стан здароўя амбасадара ў Беларусі
ВЕЛЬКА КАВАЧЭВІЧ

Дыпламаты спаслаліся на ўнутраныя інструкцыі.

Увечары 22 чэрвеня амбасадар Сербіі ў Беларусі Велька Кавачэвіч адчуў сябе дрэнна і быў шпіталізаваны.

Раніцай 24 чэрвеня ў пасольстве Сербіі адмовіліся пракаментаваць «Свабодзе» стан здароўя пасла і падрабязнасці здарэння, спаслаўшыся на ўнутраныя інструкцыі.

Афіцыйная версія здарэння, якую «Нашай ніве» раней агучылі ў пасольстве, такая: дыпламату стала дрэнна, калі ён праводзіў у менскім аэрапорце прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча.

Telegram-канал Nexta сцвярджае, што амбасадара павезлі на «хуткай» з «Чыжоўка-Арэны» і папярэднім дыягназам назвалі інсульт, а ў выніку выявілі чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені і пералом трох рэбраў.

Вечарам 23 чэрвеня пасольства распавяла Onliner, што пасол яшчэ ў лякарні, дакладны дыягназ невядомы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках