20 красавiка 2024, Субота, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасады Грузіі пачалі кампанію прываблівання замежных турыстаў

7
Амбасады Грузіі пачалі кампанію прываблівання замежных турыстаў

Грузія мае намер завабіць замест расейцаў турыстаў з іншых краін.

Амбасады Грузіі распаўсюдзілі запрашэнні для замежных грамадзян з заклікам наведаць рэспубліку пасля таго, як Масква прыняла пастанову аб прыпыненні авіязлучэння з краінай. Адпаведныя відэаролікі з'явіліся ў Facebook дыппрадстаўніцтваў у ЗША і Даніі.

«З надыходам лета мы вітаем вас у Грузіі! Найбліжэйшыя некалькі месяцаў мы апублікуем інфармацыю пра падарожжы, адпачынак, культуру, віно, кухню - пра тое, што можна будзе ўбачыць і паспытаць у Грузіі. Прыязджайце і спазнайце Грузію», - адзначаецца на афіцыйнай старонцы пасольства Грузіі ў ЗША.

Таксама пасольства Грузіі ў Даніі зрабіла рэпост са старонкі грузінскага партала The Financial, дзе размешчанае запрашэнне для турыстаў. На здымку пад допісам напісана, што Грузія - гэта краіна, якую «больш за ўсё ненавідзіць Пуцін».

Раней грузінская прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі на фоне скасавання авіязлуэння з Расеяй выступіла за працяг паездак расейскіх турыстаў. У інтэрв'ю тэлеканалу EuroNews яна заявіла, што палітычныя супярэчнасці не павінны ўплываць на турыстаў, якія захочуць наведаць ейную краіну.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках