28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці ўплывае бязвіз на рэалізацыю тавараў у Гародні?

3
Ці ўплывае бязвіз на рэалізацыю тавараў у Гародні?

Гаспадары сувенірных крамаў выказалi сваё меракаванне. 

Бязвізавы рэжым быў уведзены з 1 студзеня 2018 года ў асобных раёнах Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей для грамадзян 77 дзяржаў. Планавалася, што гэта павялічыць колькасць турыстаў і створыць новыя магчымасці для рэалізацыі тавараў, у тым ліку сувенірных, паведамляе racyja.com.

Але на гандаль сувенірных крамаў Гародні бязвізавы рэжым амаль не паўплываў, кажа гаспадыня крамы “Хата мастака” Жанна Жукава:

– Па бязвізу найбольш прыязджаюць літоўцы. Літоўцы не цікавяцца нашымі сувенірамі. У іх ёсць канкрэтны накірунак тавараў, за якімі яны сюды прыязджаюць — гэта лекі, кандытарскія вырабы, абутак «Белвест» і алкагольныя напоі. Палякі, у прынцыпе, цікавяцца нашым ільном. Спытваюць пасцельную бялізну. Вышыванкі купляюць. Ім гэта падабаецца, ім гэта цікава. Расейцаў асабліва не бачу, каб было іх шмат. Расейцы выбіраюць іншыя накірункі, для іх гэта стала дорага.

Супрацоўнік крамы “Цудоўня” Антон Шаранкевіч сцвярджае, што апошнім часам часцей стаў сустракаць сярод наведвальнікаў палякаў, літоўцаў, чэхаў ды немцаў. Найчасцей турысты купляюць магніты, але пакрысе павялічваецца побыт на пэўныя тавары сярод гарадзенцаў ды гасцей горада, кажа Антон Шаранкевіч:

– Кераміка – гэта рэч, якая заўсёды патрэбная ва ўжытку. Кнігі, бо людзі хочуць чытаць па-беларуску, гэта заўважна. Хочуць набываць кнігі беларускіх выдавецтваў, на беларускай мове. Таксама, часцей за ўсё, гэта не толькі сучасная сур’ёзная літаратура, але і дзіцячыя кніжкі. Адзенне. Сёння кожны беларус хоча сябе неяк адзначыць і спрабуе гэта зрабіць вышыванкамі ці вышымайкамі. Сярод турыстаў гэта таксама карыстаецца попытам.

Сёння сувенірныя крамы Гародні прадстаўляюць шырокі спектр тавараў, які пакуль не заўсёды знаходзіць свайго пакупніка. Месяц таму па вуліцы Савецкай зачынілася крама белсаюздруку “Багач”.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках