29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адбываецца Брытанскі фэст

6
У Менску адбываецца Брытанскі фэст
ФОТА: TUT.BY

Традыцыйна фестываль адкрыла шэсце дудароў Каралеўскага ірландскага палка.

Наўпрост цяпер у Верхнім Горадзе адбываецца маштабны Брытанскі фестываль. Як выглядаюць 14 тэматычных зонаў, чым кормяць менчукоў і як яны забаўляюцца – у вялікім фотарэпартажы tut.by.

Ужо традыцыйна фестываль адкрывае шэсце дудароў Каралеўскага ірландскага палка.

ФОТА: TUT.BY

Карэтны панадворак стаў цэнтральнай адукацыйнай зонай. Кожны ахвотны можа праверыць свой узровень ангельскай мовы і даведацца пра актуальныя адукацыйныя праграмы ў Вялікай Брытаніі. Тут праходзіць прэзентацыя іспыту Cambridge English, а таксама праграмаў вывучэння ангельскай мовы. У зоне «Літаратура» ангельскі пісьменнік Найджэл Робертс прэзентуе сваю кнігу «Гід па Беларусі» і падзеліцца сваімі ўражаннямі пра Беларусь.

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY

На Зыбіцкай разгарнулася спартовае жыццё фестывалю. Для тых, хто хоча адчуць сябе ўдзельнікам Уімблдонскага тэніснага турніру, арганізаваны міні-корт. Навучанне асновам рэгбі, гульні ў тач-рэгбі, кікер і нават кёрлінг – усё гэта на галоўнай барнай вуліцы горада.

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY

На фуд-кортах гасцям прапануюць стравы паводле рэцэптаў брытанскай кухні, нікуды не падзецца і ад класічных «фіш энд чыпс».

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY

Увечары на галоўнай сцэне – музычная праграма.

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках