18 красавiка 2024, Чацвер, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Больш за 250 тысячаў чэхаў выйшлі на акцыю пратэсту ў Празе

19
Фотафакт: Больш за 250 тысячаў чэхаў выйшлі на акцыю пратэсту ў Празе
ФОТА: REUTERS

Кадры ўражваюць.

У нядзелю, 23 чэрвеня, у Празе пачалася маштабная антыўрадавая акцыя пратэсту – найбуйнейшая за некалькі дзесяцігоддзяў.

Як паведамляе Радыё Прага, больш за 250 тысячаў пратэстоўцаў сабраліся ў раёне Леценскага поля, яны патрабуюць адстаўкі прэм'ер-міністра Андрэя Бабіша.

ФОТА: REUTERS

У раёне масавай дэманстрацыі цалкам перакрыты аўтамабільны і трамвайны рух, зачыненыя найбліжэйшыя станцыі метро Влтаўска і Градчанска.

На акцыю пратэсту прыйшлі людзі ўсіх узростаў, у тым ліку бацькі з вазочкамі і пенсіянеры. Некаторыя пратэстоўцы трымаюць у руках сцягі ЕЗ і Чэхіі, іншыя – плакаты з крытыкай прэм'ера Андрэя Бабіша і прэзідэнта Мілаша Зэмана.

Нагадаем, што ў Чэхіі ініцыявалі галасаванне за вотум недаверу ўраду Андрэя Бабіша праз меркаваны канфлікт інтарэсаў.

Еўрапейская камісія вызначыла, што Бабіш знаходзіцца ў канфлікце інтарэсаў, бо ягоная бізнэс-імперыя размешчаная ў мэтавых фондах, і ў выніку краіна можа страціць частку фінансавання ЕЗ.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках