29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесійны звяз РЭП дапамог фітнэс-трэнерцы дамагчыся справядлівасці

1
Прафесійны звяз РЭП дапамог фітнэс-трэнерцы дамагчыся справядлівасці

Інтарэсы пазоўніцы ў судзе першай інстанцыі прадстаўляў юрыст прафзвязу РЭП Леанід Судаленка.

Старшыня суда Навабеліцкага раёна Гомеля Андрэй Папраўкін вынес пастанову пра спагнанне з ТАА «Абяцанне жыцця» на карысць звольненай фітнэс-трэнеркі Алены Міхайлавай нявыплачанага пры звальненні супрацоўніцы канчатковага разліку. Усяго набегла 1400 рублёў, паведамляе gomelspring.org.

Інтарэсы пазоўніцы ў судзе першай інстанцыі прадстаўляў юрыст прафзвязу РЭП Леанід Судаленка.

Дырэктар ТАА «Абяцанне жыцця» заробак фітнэс-трэнерам плаціў, што называецца, у канвертах. Як высветлілася ў судзе, супрацоўнікі часам нават не распісваліся за атрыманне гатовых грошай. Так адбылося і ў выпадку з фітнэс-трэнеркай Аленай Міхайлавай. Паводле версіі супрацоўніцы, пры звальненні наймальнік не разлічыў яе, дырэктар жа ў судзе настойваў на іншым, грошы аддаў, вось толькі ў ведамасці яна не распісалася.

У ходзе чатырох судовых пасяджэнняў былі апытаныя ў якасці сведак практычна ўсе супрацоўнікі фітнэс-клуба. Суд прыняў бок звольненай працаўніцы, спагнаўшы на яе карысць 1400 рублёў.

Прафзвязны юрыст заяўляе, што застаўся задаволены судовым вердыктам. Праз нявыплачаныя своечасова 205 рублёў прыватнік цяпер павінен выкласці 1400 рублёў.

«Працоўнае заканадаўства дакладна рэгламентуе адказнасць наймальнікаў за затрымку канчатковага разліку пры звальненні – затрымаў разлік на адзін дзень, плаці паводле сярэдняга. Судовая практыка ў такім пытанні заўсёды абараняе працаўнікоў. У дзень звальнення наймальнік абавязаны аддаць не толькі ўвесь заробак, у канчатковы разлік яшчэ ўваходзіць і кампенсацыя нявыкарыстаных дзён працоўнага адпачынку супрацоўніка», – адзначыў юрыст.

І хоць пастанова суда яшчэ не пачала дзейнічаць, інспектар працы ўпэўнены ў тым, што яна застанецца без змены і ў выпадку падачы наймальнікам апеляцыйнай скаргі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках