29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузінскія футбалісты выйшлі на матчы ў майках з надпісам пра тое, што частка іхняй краіны акупаваная РФ

6
Грузінскія футбалісты выйшлі на матчы ў майках з надпісам пра тое, што частка іхняй краіны акупаваная РФ

Сваю пазіцыю прадэманстравалі гульцы трох клубаў.

Футбалісты некаторых грузінскіх клубаў выйшлі на матчы 19-га тура чэмпіянату краіны ў майках з надпісамі, у якіх выказалі сваё стаўленне да палітыкі Расеі, паведамляе «Грузия Online».

Сваю пазіцыю прадэманстравалі клубы «Тарпеда» (Кутаісі), «Лакаматыў» (Тбілісі), «Руставі» (Руставі).

КРЫНІЦА: «ГРУЗІЯ ONLINE»

Так, у Цхалтуба, на стадыёне імя 26 траўня, футбалісты кутаіскай «Тарпеды» выйшлі на поле ў чорны майках, надпіс на якіх кажа, што частка тэрыторыі Грузіі акупаваная Расеяй.

У Тбілісі, на стадыёне «Міхаіл Месхі-2» адбыўся матч паміж тбіліскім «Лакаматывам» і рустаўскім «Руставі» – каманды выйшлі ў белых футболках таксама з надпісамі, якія сцвярджаюць пра акупацыю Расеяй грузінскай тэрыторыі.

Кутаісцы перамаглі з лікам 7:0, а сустрэча ў Тбілісі закончылася ўнічыю – 1:1.

Цэнтральны матч тура паміж «Сабуртала» і батумскім «Дынама» закончыўся ўнічыю – 0:0.

Стасункі Масквы і Тбілісі ўскладніліся пасля масавых беспарадкаў у грузінскай сталіцы.

Пратэсты ў Тбілісі пачаліся пасля таго, як у парламенце Грузіі выступіў дэпутат Дзярждумы Расеі Сяргей Гаўрылаў.

Гаўрылаў адкрыў у парламенце пасяджэнне Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя. У гэты момант ён сядзеў у крэсле спікера парламента і казаў на расейскай мове. Гэта абурыла дэпутатаў ад апазіцыі з «Адзінага нацыянальнага руху» і «Еўрапейскай Грузіі», яны перапынілі выступленне і запатрабавалі, каб расейская дэлегацыя пакінула парламент.

На думку сяброў «Еўрапейскай Грузіі», Расея з'яўляецца акупанткай і ейны прадстаўнік не павінен быў весці паседжанне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках