25 красавiка 2024, Чацвер, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У іх сваё мерапрыемства – у нас сваё»

«У іх сваё мерапрыемства – у нас сваё»

Як берасцейцы пратэставалі супраць завода АКБ.

Удзень 23 чэрвеня на плошчы Леніна ў Берасці прайшло традыцыйнае кармленне галубоў на знак пратэсту супраць будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода, паведамляе «Брэсцкая газета».

За гадзіну да пачатку кармлення ў ДК прафесійных звязаў пачалася раней анансаваная сустрэча старшыні Берасцейскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Гарошкі з насельніцтвам. У якасці мадэратара на мерапрыемстве выступіў старшыня Берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Аднак праціўнікі будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода на гэтую сустрэчу не пайшлі. Яны ўпэўненыя – сустрэча з Аляксандрам Гарошкам спецыяльна была прызначаная на 11-ю раніцы нядзелі, каб людзі пайшлі ў ДК прафзвязаў і не выйшлі на плошчу.

Будаўніцтва акумулятарнага завода на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Брэст» пачалося ў канцы 2017 года. Ягоны запуск першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы 2018 года. У 2019 годзе тэрміны таксама не раз падаўжаліся.

Адначасова з будоўляй у Берасцейскім рэгіёне пачалася кампанія супраць з'яўлення ў СЭЗ гэтага прадпрыемства. Цягам усяго гэтага часу ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі няспынна заяўлялі пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекту. Прадстаўнікі завода запэўнівалі, што парушэнняў няма, да нядаўніх часоў пра гэта казалі і чыноўнікі.

Пачынаючы з 5 сакавіка 2018 года кожную нядзелю праціўнікі завода выходзяць на плошчу Леніна пакарміць галубоў і тым самым выказаць свой маўклівы пратэст супраць будаўніцтва ў СЭЗ «Брэст» акумулятарнага завода.

Кампанія барацьбы з заводам ужо стала самым доўгім пратэстам у гісторыі сучаснай Беларусі. Актывісты заяўляюць, што будуць выходзіць на плошчу і несці кругласутачную варту каля завода, з фота- і відэафіксацыяй да таго часу, пакуль прадпрыемства не будзе зачыненае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках