25 красавiка 2024, Чацвер, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад старажытным горадам вестготаў знайшлі неверагодны будынак

Пад старажытным горадам вестготаў знайшлі неверагодны будынак

Узрост паселішча ацэньваецца на 1400 гадоў.

Навукоўцы з ЗША і Гішпаніі абвесцілі, што пад старажытным горадам вестготаў можа хавацца мноства раней невядомых будынкаў. Больш за тое, даследнікі знайшлі сведчанні існавання палаца і, магчыма, найстарэйшай мячэці Еўропы, паведамляе Live Science (пераклад – zn.ua).

У ходзе геамагнітных даследаванняў навукоўцы знайшлі сцены і іншыя пабудовы ў Рэкаполісе – разбуранай сталіцы дзяржавы вестготаў, заснаванай у Еўропе ў Цёмныя вякі і размешчанай у наваколлі сучаснага Мадрыда. Гэта значыць, што горад, узрост якога ацэньваецца на 1400 гадоў, быў значна большы, чым можна было меркаваць з бачных руінаў. Навукоўцы падкрэсліваюць, што пабудовы і вуліцы былі знойдзеныя ў кожным кутку, які быў вывучаны ў ходзе даследаванняў.

Раскопкі Рэкаполіса вядуцца цягам некалькіх дзесяцігоддзяў, але пакуль у навукоўцаў атрымалася адкрыць толькі блізу 8% горада. У 2014 годзе навукоўцам былі вядомыя толькі рэшткі палаца, капліцы і крамаў. Разам з тым геамагнітныя даследаванні паказалі, што ўся плошча ўнутры гарадскіх сценаў запоўненая руінамі пабудоваў. Больш за тое, за межамі галоўнай брамы існаваў нават прыгарад.

Даследнікі здолелі выявіць буйны будынак, арыентацыя якога адрознівалася ад іншых пабудоваў, а размяшчэнне ягоных сценаў супадала з кірункам на Меку. Планаванне будынка таксама нагадвае мячэці на Блізкім Усходзе. Разам з тым пацвердзіць, што будынак сапраўды з'яўляецца мячэццю, можна толькі з дапамогай раскопак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках