18 красавiка 2024, Чацвер, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На марш у Берасці выйшлі больш за 500 чалавек

26
На марш у Берасці выйшлі больш за 500 чалавек

У горадзе прайшла акцыя супраць акумулятарнага завода.

Сёння ў Берасці на традыцыйную акцыю супраць завода АКБ на плошчы Леніна выйшла больш за 300 чалавек, паведаміў карэспандэнт Charter97.org.

«Людзі не паверылі ўладам і замест сустрэчы з “мэрам” выйшлі на плошчу», – паведамляе карэспандэнт з Берасця.

У ДК прафесійных звязаў Берасця ў гэты час павінна была прайсці абвешчаная ўладамі сустрэча кіраўніка Берасця Аляксандра Рагачука пра праблемы экалогіі і завода АКБ. Але, як адзначаюць журналісты, зала амаль пустая, на сустрэчу ніхто не прыйшоў.

У 12.50 пратэстоўцы пачалі шэсце з плошчы Леніна па цэнтральных вуліцах Берасця.

У шэсці ўдзельнічаюць больш за 400 чалавек – больш, чым ва ўсіх папярэдніх, паведамляе карэспандэнт Charter97.org.

Шэсце расцягнулася на некалькі сотняў метраў.

«Людзі навучыліся не верыць чыноўнікам. Калі мэр хоча пагаварыць з намі – чакаем на плошчы», – кажа адзін з удзельнікаў шэсця.

Да шэсця далучаюцца простыя мінакі, у ім ужо ўдзельнічае больш за 500 чалавек, паведамляе карэспандэнт з Берасця.

Шэсце дайшло да ЦУМа, сёння людзі разышліся, але маюць намер прадаўжаць пратэсты.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках