20 красавiка 2024, Субота, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перапіс насельніцтва: беларусаў спытаюць пра крыніцы існавання

53
Перапіс насельніцтва: беларусаў спытаюць пра крыніцы існавання

Навошта гэта ўладам?

З 4 да 30 кастрычніка 2019 г. у Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва, паведамляе Белстат. Адрозненне маючага адбыцца перапісу - магчымасць самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт. Акрамя таго, будуць працаваць стацыянарныя перапісныя ўчасткі, перапісчыкі на даму, піша «Экономическая газета».

Традыцыйна перапіс праводзіцца 1 раз у 10 гадоў.

Усеагульнае апытанне насельніцтва пройдзе ў тры этапы.

Першы - з 4 да 18 кастрычніка будзе магчымасць самастойна запоўніць перапісныя лісты з дапамогай адмысловай праграмы ў сетцы Інтэрнэт або прыйсці на стацыянарны ўчастак і паведаміць звесткі пра сябе. Інфармацыя пра ўваход у праграму і інструкцыя карыстальніка будуць пазней размешчаны на інфармацыйных улётках, квітанцыях, у СМІ. Адна анкета запаўняецца на ўсіх сябраў хатняй гаспадаркі (сям'і), якія пражываюць сумесна. Персанальныя звесткі аб непаўналетніх дзецях, паведамляюцца іх бацькамi (апекунамi, папячыцелямi) або паўналетнімі сямейнікамі хатняй гаспадаркі. Можна перапісаць у сетцы Інтэрнэт таксама сваіх пажылых сваякоў, бабуль і дзядуль. Перапісныя ўчасткі будуць працаваць штодзённа з 9.00 да 21.00.

Другі - з 19 да 20 кастрычніка будуць падлічаныя рэспандэнты, што перапісаліся праз сетку Інтэрнэт. Адрасы перапісаных рэспандэнтаў будуць выключаныя з пераліку для наведвання перапісчыкамі. У гэты перыяд працягнецца перапіс на стацыянарных участках.

Трэці - з 21 да 30 кастрычніка перапісчыкі будуць праводзіць апытанне рэспандэнтаў па месцы жыхарства (знаходжання) і на стацыянарных участках. У перапісчыка будзе сумка з лагатыпам, планшэт і пасведчанне.

Пры анкетаванні будзе зададзена 49 пытанняў (на перапісу 2009 года - 37): дата нараджэння, пол, сваяцкія стасункі, сямейнае становішча, грамадзянства, узровень адукацыі, крыніцы сродкаў існавання, планаванне нараджэння дзяцей (толькі для жанчын ва ўзросце 18 - 49 гадоў) і іншыя.

Упершыню нам прапануюць адказаць на пытанні аб сельскагаспадарчай дзейнасці (зямельныя плошчы, пасевы, пагалоўе жывёлы і птушкі).

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках