18 красавiка 2024, Чацвер, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бітва за ўраджай» пакуль не на карысць уладаў

6
«Бітва за ўраджай» пакуль не на карысць уладаў

Засуха пашкодзіла ўжо больш за 30 тысячаў гектараў пасеваў у Беларусі.

Недахоп вільгаці ў чэрвені прывёў да пашкоджання ўжо больш як 30 тыс. га пасеваў, надалей гэты лік будзе павялічвацца.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс" у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

"Неспрыяльна склаліся ўмовы надвор'я першай дэкады чэрвеня, адзначаныя перавышэннем тэмпературы на 4,7 градуса (больш за 24%) дэкаднай кліматычнай нормы, разам з недахопам вільгаці (29% дэкаднай нормы ападкаў) прывялі ў шэрагу рэгіёнаў да пашкоджання і гібелі пасеваў", – канстатавалі ў міністэрстве.

"Паводле аператыўных звестак аблвыканкамаў, цяпер адзначанае пашкоджанне больш як 30 тыс. га пасеваў, у тым ліку ў Гомельскай вобласці 25 тыс. га. Пераважна гэта збожжавыя і зернебабовыя культуры", – удакладнілі ва ўстанове.

"Пакуль лік невялікі (адносна агульнай плошчы сяўбы збожжавых культураў, якая складае 2,5 млн га – ІФ), але ён будзе павялічвацца", – прагназуюць ва ўстанове.

Асноўная частка пашкоджаных пасеваў будзе прыбраная на кармавыя мэты і перасеяная прамежкавымі культурамі. "У сельскагаспадарчых арганізацыях ёсць неабходныя страхавыя фонды насення для перасеву такіх плошчаў", – удакладнілі ў Мінсельгасхарчы.

Там таксама праінфармавалі, што для забеспячэння грамадскай жывёлагадоўлі кармамі створаны рэспубліканскі штаб кантролю за ходам іх падрыхтоўкі. "Метадалагічную дапамогу рэгіёнам таксама робяць навукоўцы", – апавялі ў міністэрстве. Так, падрыхтаваныя рэкамендацыі для вытворчасці збожжа і шматгадовых траваў ва ўмовах засухі гэтага года, для догляду за пасевамі агароднінных культураў і бульбы, за пладовымі і ягаднымі насаджэннямі.

Як паведамлялася, у 2018 годзе ў Беларусі таксама была засуха (у траўні-чэрвені). Гэта, а таксама складаныя ўмовы для ўборкі ў другой палове ліпеня, прывяло да істотнага недабору збожжа (блізу 2 млн тонаў).

Паводле звестак Белстата, ураджай збожжа ў Беларусі ў 2018 годзе пасля дапрацоўкі склаў блізу 6,2 млн тонаў (на 23% менш за ўзровень 2017 года).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках