28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас адкрыцця «галодных гульняў» з вышыні сарвалася гімнастка

17
Падчас адкрыцця «галодных гульняў» з вышыні сарвалася гімнастка

Гімнастку на хуткай даставілі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.

Учора ў Менску на стадыёне «Дынама» адбылося адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў. Гледачы, якія бачылі цырымонію ўжывую, мелі розныя пункты агляду, так што не ўсе заўважылі эпізод, які здарыўся бліжэй да канца. Тая частка цырымоніі называлася «Памяць». У пастаноўцы былі задзейнічаныя гімнасткі. Адна з дзяўчатаў сарвалася.

Вось відэа. Глядзіце ў левую частку экрана. На 12-й секундзе заўважнае падзенне. Гімнастка ўпала з прыстойнай вышыні.

«Онлайнер» звярнуўся ў прэс-службу дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў.

– Выпадак меў месца. На шчасце, высветлілася, ён медыцынскі. Мы не маем права перадаваць інфармацыю пра стан здароўя і дыягназ дзяўчыны трэцім асобам. Так што вялікіх падрабязнасцяў паведаміць пакуль не можам, – адказалі там.

Пазней стала вядома, што гімнастку на хуткай даставілі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Лекары яе агледзелі, а пасля адпусцілі дадому для амбулаторнага лекавання.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках