19 красавiка 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нас падманула дзяржава»: будаўнікам Крымскага моста завінавацілі грошай за паўгода

14
«Нас падманула дзяржава»: будаўнікам Крымскага моста завінавацілі грошай за паўгода

Фірма Аркадзя Ратэнберга не разлічылася з людзьмі.

15 кампаніям, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве моста з Кубані ў акупаваны Крым, завінавацілі блізу 400 млн рублёў (166 млн грыўняў). Кампанія, ад якой яны не могуць атрымаць выплаты, з'яўляецца субпадрадчыкам фірмы сябра Пуціна Аркадзя Ратэнберга.

Пра гэта паведамляе «Радио Свобода».

Пацярпелыя кампаніі - невялікія будаўнічыя фірмы з Краснадарскага краю Расеі. Кіраўнікі некалькіх з іх запісалі відэазварот да Пуціна.

«Больш за 40 арганізацый так і не атрымалі сродкі за выкананыя аб'ёмы работ. Запазычанасць складае больш за 400 мільёнаў. Фірмы, разумеючы складанасць і тэрміны здачы ў эксплуатацыю моста, выкарыстоўвалі свае сродкі, а часам і пазыковыя. У выніку вымушаныя стаяць на мяжы банкруцтва. Мы звярталіся ў многія інстанцыі, але дапамогі ў разборцы так і не атрымалі», - гаворыцца ў звароце.

Пацярпелыя абвінавачваюць у сваіх праблемах фірму «ДЕКО», якая, у сваю чаргу, з'яўляецца субпадрадчыкам кампаніі «СГМ-Мост» сябра Пуціна Аркадзя Ратэнберга.

«Усім, у тым ліку Ратэнбергу, паведамлялася пра нашы цяжкасці, аб тым, што нам не заплацілі грошы. Асабіста я з ім не размаўляў, але калегі, нашы «браты па няшчасці», сказалі, што праз яго намеснікаў да яго даводзілі гэтую інфармацыю», - распавёў прадстаўнік адной з пацярпелых кампаній Аляксей Барэцкі.

Нагадваем, Расея 15 траўня 2018 года афіцыйна запусціла аўтамабільны рух па мосце праз Керчанскі праліў з Краснадарскага краю ў акупаваны Крым. Увесь цывілізаваны свет асудзіў адкрыццё Керчанскага моста і расцэньвае яго як чарговае парушэнне суверэнітэту Украіны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках