25 красавiка 2024, Чацвер, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёў паставіў тэмпературны рэкорд дня

1
Магілёў паставіў тэмпературны рэкорд дня

Абласны цэнтр стаў самым гарачым горадам Беларусі.

У Магілёве абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Гэта адбылося ў пятніцу 21 чэрвеня. У гэты дзень абласны цэнтр стаў самым гарачым горадам Беларусі.

Тэрмометр у Магілёве паказаў плюс 34,1 градуса, ранейшы максімум складаў плюс 32,5 і быў у 2002 годзе, пішуць horki.info.

У Беларусі сіноптыкі фіксавалі тэмпературныя рэкорды з 4 да 17 чэрвеня штодня. Пасля невялікага перапынку яны пачалі паўтарацца 20 чэрвеня. Абсалютныя максімумы гэтага месяца за ўвесь перыяд метэаназіранняў абнавіліся ў некалькіх беларускіх гарадах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках