25 красавiка 2024, Чацвер, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У заплыве ў адкрытым моры ў Францыі ўпершыню перамагла жанчына - і гэта беларуска

1
У заплыве ў адкрытым моры ў Францыі ўпершыню перамагла жанчына - і гэта беларуска

Наталля Макарская здабыла перамогу ў заплыве «Па слядах Монтэ-Крыста».

У аматарскім заплыве «Па слядах Монтэ-Крыста», які штогод праводзіцца ў Марсэлі, на дыстанцыі 5 км абсалютнае першае месца заняла беларуска Наталля Макарская. Арганізатары ўдакладняюць: гэта першы раз у 20-гадовай гісторыі заплыву, калі дзяўчына была на фінішы нават хутчэй чым мужчыны, піша tut.by.

Наталлі Макарскай 20 гадоў. Дзяўчына - майстар спорту ў плаванні, чэмпіёнка Беларусі. Яна вучыцца ў БДУФК і сама працуе трэнерам у школе плавання ISWIM. Пяць кіламетраў з замка Iф да Марсэлю яна праплыла за 01:05:47. Самы хуткі час у мужчын - 01:06:50.

«Па слядах Монтэ-Крыста» - змаганне ў плаванні вольным стылем у адкрытым моры, папулярнае сярод спартоўцаў-аматараў. Лічыцца відовішчным і адным з самым рамантычным: маршрут паўтарае ўцёкі Эдмана Дантэса, героя рамана Аляксандра Дзюмы «Граф Монтэ-Крыста». У заплыве сёлета ўдзельнічаюць больш за трыццаць беларусаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках