19 красавiка 2024, Пятніца, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь заяўляе, што выцесніць брудную нафту з «Дружбы» да сярэдзіны жніўня

2
Беларусь заяўляе, што выцесніць брудную нафту з «Дружбы» да сярэдзіны жніўня

На тэрыторыі краіны знаходзіцца блізу 620 тысяч тон некандыцыйнай нафты.

Беларусь у пятніцу, 21 чэрвеня, пачала выцясненне забруджанай арганічнымі хларыдамі расейскай нафты ў трубаправодзе Унеча - Полацк. Нафта выцясняецца ў бок Расеі. Поўнае выцясненне бруднай нафты з беларускага ўчастка «Дружбы» завершыцца да 15 жніўня, гаворыцца ў заяве «Белнафтахіма», піша «Немецкая волна».

Паводле звестак «Белнафтахіма», на тэрыторыі Беларусі ў трубаправодах знаходзіцца блізу 620 тысяч тон некандыцыйнай нафты, якая цалкам будзе выцесненая да сярэдзіны жніўня. Па ўсіх беларускіх участках нафтаправода «Дружба» вядзецца ўзмоцнены кантроль якасці нафты, якая паступае з Расейскай Федэрацыі, гаворыцца ў паведамленні, і аналізы паказваюць добрую яе якасць.

Пастаўкі расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба» ў Нямеччыну, перарваныя ў канцы красавіка праз патрапленне ў яго хларыдаў, аднавіліся ў ноч з 16 на 17 чэрвеня, але пакуль не ў поўным аб'ёме, паведаміў прэс-сакратар Аб'яднання прадпрыемстваў нафтаперапрацоўчай прамысловасці (MWV) Александэр фон Герсдорф (Alexander von Gersdorff).

Нафтаправод для пастаўкі неачышчанай нафты «Дружба» даўжынёй 5100 кіламетраў праходзіць па тэрыторыі васьмі еўрапейскіх краін і лічыцца самым доўгім у свеце. У канцы красавіка Расея сутыкнулася з перабоямі ў экспарце па «Дружбе» праз забруджванне нафтай. Беларусь прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў (бензіну і дызельнага паліва) ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі праз рэзкае зніжэнне якасці расейскай нафты, якая паступае на нафтаперапрацоўчыя заводы краіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках