19 красавiка 2024, Пятніца, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя краіны з самымі чыстымі пляжамі

1
Названыя краіны з самымі чыстымі пляжамі

Адна з іх - Грэцыя.

Лідарамі сярод краін з пляжамі, адзначанымі прэстыжнай узнагародай «Блакітны сцяг», сталі Гішпанія, Грэцыя і Турцыя, піша сайт abcnews.com.ua.

669 прыбярэжных тэрыторый Гішпаніі ўдастоіліся звання найлепшых. Грэцыя ўзяла «срэбра» з 515 пляжамі.

У гарадскім заліку рэкорд устанавіў турэцкі курорт Анталья. У 2019 годзе «Блакітны сцяг» раскінуўся над 202 пляжамі гэтага горада. Летась іх было роўна 200. У спіс найлепшых трапілі амаль усе пляжы ў раёне Каньяалты, у раёне Муратпаша, а таксама папулярны ў «пакетнікаў» СНД пляж Лара.

Ва ўсёй Турцыі пляжаў-прызёраў 463. 109 з іх знаходзяцца ў Мугле, 49 - у Ізміры, 30 - у Айдыне. 313 пляжаў функцыянуюць пры гатэлях, 150 - грамадскія.

Усяго ў свеце «Блакітнымі сцягамі» ў 2019 годзе былі ўзнагароджаныя 3797 пляжаў і 695 прычалаў. Прыз уручаюць з 1987 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках