25 красавiка 2024, Чацвер, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі Microsoft пабілі гістарычны максімум

5
Акцыі Microsoft пабілі гістарычны максімум
Фота: Express Photo

Цяпер Microsoft - самая дарагая публічная кампанія на планеце.

Акцыі кампаніі Microsoft пабілі гістарычны максімум, паведамляецца на сайце кампаніі, піша liga.net.

Новы гістарычны рэкорд зафіксаваны на ўзроўні $137,66 за паперу. З пачатку года, акцыі найбуйнейшага распрацоўніка праграмнага забеспячэння для кампутараў выраслі на 34%. Капіталізацыя Microsoft перавысіла $1 трлн, цяпер гэта самая дарагая публічная кампанія на планеце.

Пабіць рэкорд Microsoft дапамагло развіццё хмарных сэрвісаў. Попыт на іх выкліканы бумам стрымінгавых сэрвісаў - такіх як Netflix, Hulu і Amazon Prime. Такія сэрвісы на сталай аснове карыстаюцца аблокамі.

За першы квартал 2019 года сегмент «Хмарныя сэрвісы» паказаў найбольшы прырост у даходах сярод усіх падраздзяленняў Microsoft. За тры месяцы даход гэтага дэпартамента павялічыўся на 22%. Сегмент уключае ў сябе інфраструктуру і платформу Azure, Windows Server і SQL Server. Кампанія займае другое месца ў свеце ў аб'ёме хмарных паслуг пасля Amazon.

Два іншыя сегменты кампаніі - «Прадукцыйнасць і бізнэс-працэсы» (Microsoft Office, хмарны Office 365, Exchange, SharePoint, Skype, LinkedIn і Dynamic) і «Персанальныя кампутары» (Windows Client, Xbox, Bing-пошук, медыйная рэклама, ноўтбукі, планшэты і настольныя кампутары), павялічылі даход на 13,7% і 7,7% адпаведна.

У першым квартале 2019 года агульны даход вытворцы падняўся на 14%, да $30,6 млрд, а чысты прыбытак вырас на 19%, да $8,8 млрд. Прыбытак на акцыю склаў $1,14, павялічыўшыся на 20%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках