29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбылося на прадпрыемстве, дзе работніка наскрозь прашыла дошкай

16
Што адбылося на прадпрыемстве, дзе работніка наскрозь прашыла дошкай
ФОТА: МНС

Сталі вядомыя падрабязнасці надзвычайнага здарэння.

37-гадоваму мужчыну, якога на вытворчасці ў вёсцы Альхоўцы наскрозь прабіла дошкай, зрабілі аперацыю, піша tut.by.

Цяпер пацярпелы знаходзіцца пад наглядам лекараў - ягонаму жыццю нішто не пагражае, а на прадпрыемстве высвятляюць падрабязнасці здарэння.

На прадпрыемстве ў вытворчасці скрынкавага кардона ўранку 21 чэрвеня адбылося надзвычайнае здарэнне: са станка вылецела трохметровая дошка і наскрозь прабіла работніка. Як распавялі ў філіяле «Белкартон» холдынгу «Беларускія шпалеры», да якога належыць участак вытворчасці і перапрацоўкі кардона ў Альхоўцы, абарона станка спрацавала, але не цалкам.

- Работніку ўжо зрабілі аперацыю, яна доўжылася паўгадзіны. Жыццёва важныя органы ў брушной паражніне не закранутыя. Мужчына адчувае сябе здавальняюча. Цяпер на прадпрыемстве працуе камісія, якая разбярэцца, што ж адбылося, - распавялі на прадпрыемстве.

Лекары Астравецкай раённай лякарні пакуль даюць прагнозы з асцярогай.

- Аперацыя толькі скончылася, казаць пра нейкія прагнозы рана.

Дарэчы, такі выпадак адбыўся ў Гародні ў сакавіку 2015 года - тады дошка прабіла 23-гадовага рабочага. Kалі мужчына падаваў у шматпільны станок чарговую дошку, яна выскачыла назад і прабіла яго наскрозь.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках