26 красавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды паехаць адпачыць на мора: найлепшыя кірункі

3
Куды паехаць адпачыць на мора: найлепшыя кірункі
Фото: Depositphotos

Найлепшыя варыянты для падарожжа ў Еўропе.

У чэрвені многія плануюць узяць адпачынак, каб адправіцца ў падарожжа. Калі вы яшчэ не выбралі, куды лепш за ўсё паехаць у чэрвені 2019 года на мора, «Сегодня» прапануе вам ТОП-3 найлепшых кірункаў у Еўропе.

Тэнэрыфэ, Гішпанія

Тэнэрыфэ - ідэальны курорт для сямейнага адпачынку. На выспе ёсць выдатныя нацыянальныя прыродныя паркі, дзе можна з задавальненнем прагуляцца. Вядома ж, да вашых паслуг найлепшыя абсталяваныя пляжы, рознага кшталту забавы і ўтульныя кавярні і рэстарацыі.

У надвор'і ў чэрвені гэты востраў выдатна падыходзіць для тых, хто не любіць моцную спякоту, якая пачынаецца тут з пачатку ліпеня і доўжыцца ледзь не да пачатку верасня. Дарэчы, з Тэнэрыфэ можна адправіцца на іншы маляўнічы востраў Гран-Канары, да якога курсуюць паромы.

Тэмпература паветра: 25-27 вышэй за нуль, тэмпература вады прыблізна плюс 22-24 градуса.

Дуброўнік, Харватыя

Лепш за ўсё наведаць Дуброўнік менавіта ў чэрвені. Гэта вельмі папулярны і маляўнічы горад, размешчаны на беразе Адрыятычнага мора. Менавіта тут здымаюць лакацыі для Каралеўскай Гавані ў амерыканскім серыяле «Гульня тронаў». У Дуброўніку выдатныя пляжы, абсталяваныя ўсім неабходным, тут можна палюбавацца сярэднявечнай архітэктурай, якой багаты стары горад.

Тэмпература паветра: 24-28 градуса вышэй за нуль, тэмпература вады прыблізна плюс 23 градуса.

Сідэ, Турцыя

Сезон у Турцыі стартуе з сярэдзіны траўня, аднак яго пік прыпадае, хутчэй, на ліпень, а значыць, турыстаў тут будзе менш, чым у сярэдзіне лета. Аднак, вада ўжо досыць прагрэлася, а моцнай спёкі, калі тэмпература б'е ўсе існыя рэкорды, яшчэ няма. Акрамя таго, чэрвень у Турцыі ўважаецца за «фруктовы» месяц. Сідэ жа вядомы працяглымі пляжамі і грэка-рымскімі руінамі, якія захаваліся з II стагоддзя.

Тэмпература паветра: 25-30 градуса вышэй за нуль, тэмпература вады: плюс 24 градусы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках